◎ Не́шка ’чырвоная шурпатая буйная бульба’ (Жд. 2). Няясна.
◎ Нешмана́ць ’не звяртаць увагі; не слухацца’ (Некр.), nieszmanajka ’адчайны чалавек’ (Пятк.). Гл. шманаць.
Не́шпар ’вячэрня ў католікаў’ (Гарэц., Касп., Шат.), нешпо́р ’вячэрні час; вячэрня’ (Нас.). З польск. nieszpor ’вячэрняя служба ў католікаў’, што ўзыходзіць да лац. vesper ’вечар’, магчыма, праз н.-ням. Vesper (Кюнэ, Poln., 81).
Не́шта ’штосьці’ (Гарэц., Касп., Шат.), нѣшта ’тс’ (Грыг., Нас.), не́шта ’нешта; чамусьці’ (Янк. 1, Сл. ПЗБ; докш., Янк. Мат.), не́што ’тс’ (Сл. ПЗБ), не́шчо ’штосьці; чамусьці; неяк, як-небудзь’ (ТС), памянш. не́штачка (Некр., Янк. 3.). З не- (нѣ‑) і што (шчо), гл.