Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Не́ча ’няма чаго’ (Бяльк.), нечё ’тс’ (Нас.), рус. пена ’тс’. З нечага ’тс’ з выпадзеннем г: нечаа > неча, параўн. ча < чаго (Карскі 2-3, 84).

*Нечапа́йка, нечэпайка ’бальзамін (садовая кветка)’ (ТС). Ад не і чапаць, параўн. ілюстрацыю: Нечэпайку як поворушыш, то пахне (там жа).

Не́чась ’нечасанае ільняное валакно’ (Касп.), нёчысь ’кужаль, вычасаны лён’ (бялын., Янк. Мат.), ’абадраны лён; палатно з абадранага лёну’ (круп., Нар. сл.), ’кужэльнае палатно’ (Сл. ПЗБ). Да часаць (лён).

Нечвіць ’пражора’ (Шат.). Паводле Мяркулавай (Этимология–1977, 91), з *ne‑čbv‑etь (< čbvati, čujo, гл. чуць), аднак пры гэтым прапануецца ўдакладніць значэнне слова, што не мае падстаў (выраз есьць ік ня ў сібе характарызуе пражорлівасць). Больш верагодна сувязь з фармальна блізкім нечвіда ’непрыгожая, неакуратная ці неахайная жанчына’ (*нечвідзь як жмодзь ’пражора’ і пад.). Гл. нячвіда.