◎ Не́цепка, паводле апісання: «изба без топки печи, находящаяся чрез сени часто без печи, хотя и с приготовленным фундаментом для неё, служащая отчасти кладовою, а отчасти (летней порою) спальнею, так как здесь меньше мух и блох» (Нік. Очерки, 1, 103). З ⁺не‑цепл‑ка, вытворнае ад цепліць ’ацяпляць, паліць’.
◎ Не́ці: нецямі не адбудзеш («ссылка на неимение», Гарэц.), параўн. рус. нети ’дваране, якія не нясуць дзяржаўнай службы’: пробыл в нетех. Да нет ’няма’, гл. Фасмер, 3, 68; сюды ж, паводле Карскага (2–3, 77), адносіцца і мін. пець ’невядома’.
Нецікавы ’нецікавы; слабы, малавартасны (ужываецца з назоўнікамі, якія абазначаюць назвы сельскагаспадарчых гароднінных культур або назвы хатніх жывёл)’ (Янк. 1), ’непрыгожы’ (Сл. ПЗБ), ’не вельмі добры; непрацаздольны’ (Мат. Гом.), ’неахайны, неакуратны’ (Ян.), ’з аслабленымі разумовымі здольнасцямі’ (ТС), нецікавая трава ’непрыгодная на корм’ (Жд. 1). Гл. ці́кавы (у розных значэннях).
◎ Не́цікі (нецеки) ’нечаканасць’: «Въ нецекахъ спужався. Ты усе нецёками подходзишъь (Нас.), нёцёкомъ ’нечакана, неспадзявана’ (там жа). Меркаванне пра зыходнае *нецівак < *ne‑сеи‑ък ’беспамяцтва’ (ад *čbvati, tujo, паводле Мяркулавай, Этимология–1977, 91), гл. знецікі, здаецца недастаткова пераканальным, параўн. думку Карскага (2–3, 69–70) пра адсутнасць формы на ‑къ% якая дала б магчымасць вытлумачыць віц. з(с) нетцийку ’ненарокам’. Можна параўнаць з польск. wnet, wnetki, у XVI ст. hnet, hnetki ’хутка, раптоўна’, якое Брукнер (627) выводзіць праз чэш. hnet з *inbgbdъ, гл. таксама Махэк₂, 213. Не выключана таксама мясцовае ўтварэнне ад цік ’памяць’ (параўн. слонім. na cik ’на памяць’: tabie na cik nie prychodzić Арх. Федар.), што добра ўзгадняецца з іншымі падобнымі ўтварэннямі са значэннем ’бяспамяцтва’ тыпу нячывіль (гл.), рус. нецевенье і інш. (параўн. Мяркулава, Этимология–1977, 90); тады зыходная форма была б + нецік або4*неціка. Відаць, не маюць да разгледжаных слоў непасрэдных адносін балг. нете‑ ки / нетики ’ніж, чым’, пра якія пісала Ажахоўска (Prace Lingwistyczne, 32, 247–2 53: < тикъ/тикʼе ’толькі’).
◎ Не́цяг ’вераценнік вялікі’ (пін., Веснік БДУ, 1981, 1, 26), нэцяг ’балотная птушка зуй’ (Дразд.), нецег ’кулік’ (брагін., Мат. Гом.). Відаць, адлюстроўвае характэрныя звычкі ці паводзіны птушкі (параўн., Антропаў, Веснік БДУ, 1981, 1, 26), параўн. цяга ў мове паляўнічых і пад., або характарызуе яе, параўн. укр. нетяга ’бедны, бядняк’, рус. нетяга ’слабасць, недастатковая цяга паветра (у печы)’, ст.-рус. нетягъ ’лянівы, гультаявата (да тягнути ’нести повинности’, гл. Варбот, Словообр., 68–69) і пад. Да цягнуць (гл.), параўн. няяснае ц.-слав. нетАГь (ESSJ SG, 2, 447) і слонка ’вальдшнеп’ з роднасным літ. slinkas ’лянівы! (Голуб-Копечны, 339).