Не́цяг ’вераценнік вялікі’ (пін., Веснік БДУ, 1981, 1, 26), нэцяг ’балотная птушка зуй’ (Дразд.), нецег ’кулік’ (брагін., Мат. Гом.). Відаць, адлюстроўвае характэрныя звычкі ці паводзіны птушкі (параўн., Антропаў, Веснік БДУ, 1981, 1, 26), параўн. цяга ў мове паляўнічых і пад., або характарызуе яе, параўн. укр. нетяга ’бедны, бядняк’, рус. нетяга ’слабасць, недастатковая цяга паветра (у печы)’, ст.-рус. нетягъ ’лянівы, гультаявата (да тягнути ’нести повинности’, гл. Варбот, Словообр., 68–69) і пад. Да цягнуць (гл.), параўн. няяснае ц.-слав. нетАГь (ESSJ SG, 2, 447) і слонка ’вальдшнеп’ з роднасным літ. slinkas ’лянівы! (Голуб-Копечны, 339).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)