◎ Не́йдзе ’дзесьці; мусіць, мабыць’ (Янк. 1), ’няма дзе’ (Грыг., Растарг., Бяльк.), ’дзесьці; мусіць, мабыць; няма дзе’ (Нас.), нёйдзі ’тс’ (Мат. Маг.), нёйдзя ’кудысьці’ (Сл. ПЗБ), нёйдзе, нёйдзі ’дзесьці; кудысьці; няма дзе’, нёйдзека ’тс’ (ТС). Паводле Карскага, ‑ū‑(‑i̯‑) устаўлена паміж адмоўем і прыслоўем, каб надаць «плаўнасць» маўленню, параўн. веліж. нёйгдзе ’тс’, горац, чэрык. дайжа (< рус. даже ’нават’) і пад. (Карскі, 1, 305). Гл. нёгдзе, недзе.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)