Негр (БРС, ТСБМ), нэ́гар (побач з му́рын, Некр. і Байк.), укр. негр, рус. негр. Ст.-бел. нигръ (з 1598 г.) са ст.-польск. niger, вядомага з XVI ст., куды трапіла з сярэдневяковага лат. niger ’чорны’ (Булыка, Лекс. запазыч., 126), параўн. таксама ст.-бел. нигритъ ’тс’ з той жа крыніцы (там жа). Сучасная форма, відаць, паўторнае запазычанне з рус. негр, што з франц. nègre (< лац. niger), параўн. Фасмер, 3, 57.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)