Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

*Ляна́, лена́ ’лянота, ленасць’ (ТС). Бел. рэгіяналізм, утвораны пры дапамозе суфікса ‑а з абстрактным значэннем (Слаўскі, SP, 1, 59), як мана́. Да ляны́ (гл.).

Лянда́р, алянда́р ’гаспадар карчмы, якая аддаецца ў арэнду’ (Нас., ТС, Дун.-Марц.). Скажонае слова, якое ўзыходзіць да арандар, ст.-бел. арендаръ, арандаръ, рендаръ (з XVI ст.). Да арэнда (гл.).

Ляндоўка ’твар, пыса’ (КЭС, лаг.). Балтызм. Параўн. літ. landà, lánda, lañdė, lendė̃ ’нара’, ’лаз’, ’ляток у вуллі’. Семантычны перанос: ’нара, яма’ > ’рот’ > ’пыса, твар’.

Ляндры́нка, ляндры́нкі ’цукеркі — ледзянцы’ (астрав., Сцяшк. Сл.; брасл., Сл. ПЗБ; драг., КЭС). Запазычана з польск. landrynka, landrynki, landryny, якія ўзыходзяць да прозвішча Ландрин, уладальніка цукеркавай фабрыкі ў Расіі ў XIX ст. (Слаўскі, 4, 46).

Ляндэрак ’бітон, вялікая каструля’ (Сцяшк.; зэльв., Сцяц. Словаўтв.; гродз., Нар. сл.), ’невялікая каструля’ (шчуч., Сл. ПЗБ). У выніку перастаноўкі зычных л — р з польск. rondelek ’каструлька’ (Сцяцко, Словаўтв., 74; Мацкевіч, Сл. ПЗБ, 2, 717).

Ля́нец ’хамуціна’ (трак., Сл. ПЗБ). Да ля́мец (гл.). Аб мене мʼ > нʼ гл. Карскі 1, 329.

*Ляні́ва, лені́во ’выпоўзіны ад вужакі’ (Дразд.), драг. лынэво ’тс’ (КЭС). Да ле́ніла, ліня́ць (гл.). Параўн. таксама лінёвішна.

Ляні́вец ’паўднёваамерыканская млекакормячая жывёліна з сямейства Bradypodidae (ТСБМ). Запазычана з рус. мовы, дзе ленивец ’тс’ з польск. leniwiec (Слаўскі, 4, 153). Не выключана магчымасць запазычання непасрэдна з польск. мовы.

Ляні́ска, ляні́ско ’льнянішча’ (Сцяшк.; карэліц., Шатал.; астрав., шчуч., шальч., Сл. ПЗБ), ’трава, скошаная на полі, дзе быў лён’ (карэліц., Сл. ПЗБ). Да лён (гл.). Суфікс ‑іска пад уплывам польск. мовы — параўн. лінгвагеаграфію яго на картах ДАБМ 270–273 (зах. і паўн.-зах. пашырэнне).

Ляні́ўка ’падкалочаны селядзечны расол’ (в.-дзв., Сл. ПЗБ). Узнікла ў выніку намінацыі выразу, які складаўся з прыметніка і назоўніка, накшталт польск. leniwe pierogi < укр. ліни́ві пироги́, бел. лянівы суп, лянівыя варэнікі.