Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Скарачэнні

Лях1 ’паляк’, ’польскі вайсковец’ (ТСБМ, Нас., Янк. 1), укр., рус. лях, ст.-рус. ляхъ, чэш.-ст.-слав. лѧся ’Польшча’, польск. lach ’жыхар нізін’ (сілезск.), тарнаўск. ’жыхар з тэрыторыі ад Сілезіі да Русі Чырвонай’, ’жыхар у паўн. адгор’ях Карпат і зах. Галіцыі’ (паўд.-усх. польск.), — якое, паводле Слаўскага (4, 18), запазычана са ст.-бел. ці ст.-укр. Праформа lęxъ < lęd‑xъ — памянш. ад lędʼaninъ < lęděninъ < lędo ’аблог, неапрацоўваемае поле’ > ляда1 (гл.).

Лях2 ’спалох’ (хойн., Мат. Гом.). Да ляк, ляка́цца (гл.).

Ля́ха1 ’рэха, пошчак’ (слонім., Жыв. сл., Арх. Бяльк.; Бір. Дзярж.; лях., Сл. ПЗБ), ля́хат ’тс’ (навагр., Нар. сл.). Да я́ха, яхаць (гл.). Аб пераходзе лʼ‑ > й‑ гл. лыві́рка.

Ля́ха2 ’нізіна’ (дзятл., Сцяшк. Сл.). Няясна. Магчыма, звязана з ляха́1 (гл.).

Ляха́1, ліха́, ле́ха́, ле́шка ’частка поля ад баразны да баразны, градка’ (Жд. 1, Сцяшк., Мат. Маг., Янк. Мат., Др.-Падб., Касп.; в.-дзв. Шатал.; гродз., КЭС; Выг. дыс.), ’невялікая градка, вузкі загончык ворыва’ (КЭС, лаг.; полац., Нар. лекс., ТСБМ), ’бульбяная градка’ (Мат. Гом.), ’лапінка льну на загоне’ (слонім., Нар. лекс.), пруж. ’загон, засеяны льном’ (Выг.), ’баразна’ (Яўс.), ’шырокая баразна’ (полац., Нар. лекс.), ’падоўжанае ўзвышша’ (слаўг., Яшк.), ’агрэх пры ворыве’ (чэрык., Мат. Гом.), ’палоска, якая займаецца адным праходам пры ручной сяўбе’ (Бяльк., Юрч., Шн., Гарэц.), ’равок на градзе, дзе сеюць агуркі, моркву’ (ігн., Сл. ПЗБ). Укр. ліха́, рус. леха́, ле́ха, польск. lecha, licha, lifa, н- і в.-луж. lěcha, чэш. lícha, ходск. líha, славен. lę́ha, серб.-харв. ле́ха, ле́ја, макед. леа, lʼächa, балг. леха́, ст.-слав. лѣха. Прасл. lěxa ’выараны раўчак, баразна паміж загонамі; рад; мяжа падзення збожжа пры сяўбе’. І.‑е. *loisā (ст.-в.-ням. wagan‑leisa ’каляіна ад драбін’, лац. līra ’баразна’ (< *leisā); літ. lýsia, lysvė, lý ’градка’, ст.-прус. lyso ’клумба’ (< *līsā). Сюды ж і гоц. lais ’я ведаю’, ’я выйшаў на след’, laists ’след’, ст.-ісл. leistr ’нага’ (Бернекер, 1, 708–709; Брукнер, 292; Фасмер, 2, 490; Махэк₂, 332; Слаўскі, 4, 93–95; Скок, 2, 295–296; Бязлай, 2, 131–132; БЕР, 3, 378; Шустар-Шэўц, 11, 821–822); Абрэмбска–Яблонска (Рус. и слав. языкозн., 1972, 201); Мартынаў (Лекс. взаим., 49).

Ляха́2 ’знак, які робяць, каб не было агрэхаў пры сяўбе’ (Нас., Касп.; паўн.-усх., КЭС; слаўг., Яшк.), ’насечка, знак на станчым дрэве, якія абазначаюць мяжу’ (Гарб.). Да вяха́1. Параўн. і ве́шыць ’пры сяўбе абазначаць саломай месца, дзе ўпала апошняе зерне, каб другі раз не кідаць зярнят на тое ж месца’. Аб мене в > л гл. лывірка.

Ляхава́ла ’агрэх пры сяўбе’ (ветк., Мат. Гом.). Утворана ад ⁺ляхаваць ’рабіць агрэхі пры ворыве, сяўбе’. Да ляха́1. Аб суфіксе ‑л‑а (< прасл. ‑dlo) гл. Сцяцко (Афікс. наз., 49).

Ляхава́ць ’кіпець, клекатаць’ (пух., Жыв. сл.), круп., бярэз. ляхава́цца, паст. ляхата́ць ’тс’ (Сл. ПЗБ). З каляхава́ць (уздз.). Гукапераймальныя для перадачы гукаў пры кіпенні вадкасці. Параўн. таксама рус. клокотать.

Ля́хат ’рэха’ (маст., Сцяшк. Сл.). Да ля́ха1 (гл.). Суфікс ‑ат (< ‑ъtъ) паводле іншых аддзеяслоўных утварэнняў, якія перадаюць гукі (грукат, лёскат і інш.).

Ля́хаўка бе́лая ’нівянік звычайны, Leucantheum DC. vulgare Lam’, (віц., Кіс.). З ⁺беляхаўка ’белы’ — пераклад лац. назвы, якая са ст.-грэч. λευκανθής ’белы, сівы’. Параўн. рус. алан., валаг. белюга, белюшка, укр. білоголовник ’тс’.

Ляхката́ць ’рохкаць (пра парасят)’ (свісл., Сл. ПЗБ). Гукапераймальнае, якое, відаць, у сваёй аснове мае корань лёх‑ (параўн. палес. лёха, укр. льоха < польск. locha ’свінаматка’) і, магчыма, звязана генетычна з ням. locken ’вабіць’, а таксама — аб галасах звяроў у перыяд цечкі.

Ляхкі́я ’лёгкія’ (смарг., Сл. ПЗБ). Кандэнсавання форма з лягкі́я вантробы ’тс’. Націск — паводле цяжкі́я (вантробы), ’печань’ у той жа гаворцы.

Ляхотна ’смешна’ (лід., Сцяшк. Сл.). Паланізм. Параўн. польск. łachotać ’ласкатаць’, у Міцкевіча — łachotliwość, усх.-польск. łachtać ’тс’, якія маюць устаўны экспрэсіўны гук ‑ch‑ замест ‑sk‑: польск. łechtaćст.-польск. łesktać ’тс’, pluchotaćpłuskotać ’плёскаць, плюхаць’ (Слаўскі, 4, 408). Пачатковае ля‑ замест ла‑ абумоўлена экспрэсіўнасцю. Да ласката́ць (гл.).

Ляхты́чка ’рухавая і спрытная ва ўсім асоба’ (капыл., Жыв. сл.). Да лягты́ка (гл.).