Лях1 ’паляк’, ’польскі вайсковец’ (ТСБМ, Нас., Янк. 1), укр., рус. лях, ст.-рус. ляхъ, чэш.-ст.-слав. лѧся ’Польшча’, польск. lach ’жыхар нізін’ (сілезск.), тарнаўск. ’жыхар з тэрыторыі ад Сілезіі да Русі Чырвонай’, ’жыхар у паўн. адгор’ях Карпат і зах. Галіцыі’ (паўд.-усх. польск.), — якое, паводле Слаўскага (4, 18), запазычана са ст.-бел. ці ст.-укр. Праформа lęxъ < lęd‑xъ — памянш. ад lędʼaninъ < lęděninъ < lędo ’аблог, неапрацоўваемае поле’ > ляда1 (гл.).

Лях2 ’спалох’ (хойн., Мат. Гом.). Да ляк, ляка́цца (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)