Ляндры́нка, ляндры́нкі ’цукеркі — ледзянцы’ (астрав., Сцяшк. Сл.; брасл., Сл. ПЗБ; драг., КЭС). Запазычана з польск. landrynka, landrynki, landryny, якія ўзыходзяць да прозвішча Ландрин, уладальніка цукеркавай фабрыкі ў Расіі ў XIX ст. (Слаўскі, 4, 46).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)