Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Ля́балацце, ляболацце, ля́балаць, лябалотнічча, ляву́збалаць, ля́збалацце, лябалоцічча, ляпоўзбалацішча, ляўзкалю́балацце, ля́ўзбалацце ’сенажаць, лес, кусты каля балота’ (слаўг., Яшк.). Да ля2 + з‑ (‑уз‑, ‑паўз‑) і балота (гл.).

Лябёдка1 ’машына для падымання і перамяшчэння грузу’ (ТСБМ, Сцяшк.). Запазычана з рус. мовы (Крукоўскі, Уплыў, 72), дзе ўтворана ад ле́бедь (птушка). Аналагічна ў ням. KranKranich, франц. grue, чэш. jeřab ’журавель’ і ’кран’ (Трубачоў — дадатак у Фасмера, 2, 470).

Лябёдка2 ’маяран садовы, Majorana hortensis Moench’. (гродз., Кіс.). Да лебяда́ (гл.). Матывацыя: квітнеючая расліна па форме (контуру) падобна да лебяды, а пушыстае лісце мае такі ж шараваты колер. Параўн. падобныя назвы рус. кастр. лебёдка ’пустазелле ў збожжавых’, варон. лебеде́ц ’стрэлкі, Capsella bursa-pastoris L.’

Ля́біх, лябі́х, ля́бех ’гультай, лежань, абібок’ (Мядзв., Бяльк., Растарг., Ян.; рэч., Мат. Гом.). Кантамінаваная форма, у якасці магчымых зыходных якой можна назваць: лебахі (аналагічная семантыка ў лантух ’вантробы’ > ’гультай’), лямец, лімах (гл.) і зах.-бран. ла́бза ’тоўстая, няўклюдная жанчына, дзяўчына’, арханг. лявза́ ’някемлівы, няспрытны чалавек, разява’, пск., цвяр. лябза́, ля́бзя ’тс’, параўн. і дан., краснадарск. лабзай ’тоўсты, здаровы, але гультаявалі чалавек’. Аб суфіксе гл. Слаўскі (SP, 1, 70–73). Сюды ж лябехава́ты ’непаваротлівы’ (добр., Мат. Гом.).