Лянда́р, алянда́р ’гаспадар карчмы, якая аддаецца ў арэнду’ (Нас., ТС, Дун.-Марц.). Скажонае слова, якое ўзыходзіць да арандар, ст.-бел. арендаръ, арандаръ, рендаръ (з XVI ст.). Да арэнда (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)