Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Лымаковы ў выразе: лыка лымакове ’лыка; якім апаясваюць каравай, калі ён падрасце на стале’ (Сцеп.). Няясна. Магчыма, да лі́мах (гл.), г. зн. лыка, якое не нясе функцыянальнай нагрузкі.

Лымасыва́ць ’біць’ (Бяльк.). Відавочна, з пачатковага *гламасаваць, якое можна было б лічыць балтызмам — параўн. літ. lámžyti, glámžyti ’мяць, прыціскаць’. Гл. яшчэ гламазда́.

Лы́мя ’вымя’ (Сцяшк., Інстр. III). Да вы́мя (гл.). Мена в > л, як у лыві́рка (гл.).