Вы́мя (БРС, Нас., Яруш., Шат., Касп., Бяльк., Грыг.), вымянё (Сцяшк.), вы́мэне (Бес.), вы́мне, вымянё (Шатал.), вы́мʼе (З нар. сл.), йи́ме, і́мʼе (Ліс.). Рус. вы́мя, дыял. вы́ме, укр. ви́мʼе, ст.-рус. вымя, род. скл. вымене, польск. wymię, в.-луж. wumjo, н.-луж. humje, чэш. vý, славац. vemä, серб.-харв. ви̏ме, славен. víme; балг. ви́ме, макед. ви́ме. Роднаснае ст.-інд. ū́har, род. скл. ū́dhnas, лац. ūber, ‑eris ’шчодры; уродлівы; вымя’, грэч. οὖθαρ, род. скл. οὕθατος ’вымя’, ст.-в.-ням. ûtar ’вымя’, ст.-англ. úder (Траўтман, 334; Вальдэ, 810; Праабражэнскі, 1, 104; Мікала, BB, 22, 243). Іншая ступень чаргавання ў рус. у́деть, у́дить ’набухаць’ (Фасмер, там жа; Геаргіеў, 148), якія Якабсон (IJSLP, 1, 1959, 273) далей супастаўляе з уд (гл. вуды). Фасмер (1, 368 і наст.) прыводзіць таксама супастаўленне Фартунатава (у Когена, ИОРЯС, 17, 4, 402) з лац. sūmen, магчыма, з *sū‑ūdhmen ’свіное вымя’ і і.-е. праформу аднаўляе як *ūd(h)men. Аднак, як пераканаўча паказаў Хэмп (Этимология, 1970, 263 і наст.), трэба адмовіцца ад гэтага параўнання і форму *ūd(h)men лічыць балта-славянскай інавацыяй, як гэта меркавалі яшчэ Траўтман (там жа; з і.-е. *ūdh‑r, ūdh‑n‑), Фрыск (2, 442 і наст.) і Махэк₂ (704 і наст.). Параўн. літ. tešmuõ ’вымя’ ад tė̃šti ’набракаць (аб частцы цела або аб вымеш)’. Такім чынам, *ūd(h)men (< ṓudhr, ūdhnés), відавочна, ’набраканне’ (гл. Хэмп, там жа).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)