Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Лы́ла ’бялізны неахайны чалавек’ (Касп.). Балтызм. Параўн. лат. liels, латгальск. lels ’вялікі, высокі’ (Блесэ, 5, 15). Аднак Слаўскі (5, 406) адносіць бел. слова (якое паслужыла крыніцай для польск. łyła ’нязграбны, неабчэсаны чалавек’) да экспрэсіўных, параўноўваючы яго з чэш. (у Юнгмана) laula ’ёлуп, неабчэсаны чалавек’, лат. ļūļa ’дурыла, расцяжпа’, літ. liūlỹs ’непаваротлівы, нязграбны, няўклюда’ (∼ літ. liūliúoti ’люляць’).

Лы́льіцца ’несці выліўкі (аб курыцы)’ (Растарг.) з [й]ільлі́цца, у якім [й]‑прыстаўны замяніўся на л‑, пасля яго і > ы (як, напрыклад, сыграць) < льлі́цца ’тс’, у якім ‑л‑ таксама з й, параўн. ён лье [лʼйе] — драг. льле́ ’лье’. Да ліць (гл.).