Лы́льіцца ’несці выліўкі (аб курыцы)’ (Растарг.) з [й]ільлі́цца, у якім [й]‑прыстаўны замяніўся на л‑, пасля яго і > ы (як, напрыклад, сыграць) < льлі́цца ’тс’, у якім ‑л‑ таксама з й, параўн. ён лье [лʼйе] — драг. льле́ ’лье’. Да ліць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)