Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Лы́заўка ’род свердла’ (Грыг.). Да лізаўка1 (гл.) < лезіва < лязо (гл.).

Лызба́н ’неслух, упарты чалавек’ (гор., Мат. Маг.). Відавочна, запазычана з польск. łycbań ’бадзяга, гультай’ або было ўтворана ад дзеяслова *лызбаніць, які з малапольск. u̯yz̦bańić še ’гультаяваць, марнаваць час’ < łycoń, łycåk < łycać ’скакаць, падскокваць’, як тарабаніць ’валачы’ (Слаўскі, 5, 382 і 383).

Лы́зіцца (асудж.) ’усміхацца, ухмыляцца’ (Нар. Гом.), ст.-чэш. lyziti sě ’ўсміхацца, смяяцца’, ulyzati sě, ulyznúti sě ’тс’. Да асноў luzg‑/lyzg‑/lusk‑/lysk‑/lusp‑ (гл. Куркіна, Этимология–72, 68–73).

Лызню́ха ’птушка курка’ (пін., КЭС). Да лазну́ха (гл.).

Лызь-мызь ’трохі, лізь-мазь’ (Бяльк.). Да ліза́ць (гл.); мызь (ад мазь!) мае канчатак ‑ызь па аналогіі да першай часткі.