Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Лы́базіць ’есці павольна, не адчуваючы смаку, перабіраючы, нехаця’ (Бір. Дзярж.). Укр. уманск. ли́бати ’паволі плесціся’, бойк. ’неахвотна лаешся’, ’глытаць’, балг. хаскаўск. либам ’капрызна, неахвотна есці’ і г. д. — гл. лы́баць.

Лы́барыць ’хлусіць, плесці нешта незразумелае, неверагоднае’ (мядз., Нар. словатв.). Няясна. Відавочна, адносіцца да экспрэсіўных ці гукапераймальных слоў з коранем *lab‑/*leb‑ (гл. Покарны, 651, 655–657).

Лы́баць ’многа, прагна піць, жлукціць’ (в.-дзв., Сл. ПЗБ), балг. паўн.-зах. ли́бам ’хутка і прагна сёрбаць лыжкай’, зах. ’усхліпваць’, серб.-харв. чарнаг. лѝбати ’калыхацца’, ’хвалявацца’, чэш. libotať sa і lybotať sa ’дрыжаць (аб лістах дрэва)’, славац. libačka ’бліскаўка’, н.-луж. libotaś se, в.-луж. libotać so ’дрыжаць (аб лістах асіны)’. Гукапераймальнае, роднаснае да рус. хлипать (Фасмер, 4, 244; Скок, 2, 292; БЕР, 3, 386–387).

Лы́біла ’даўгавязая няўклюдная жанчына’, ’лытка’, ’прыстасаванне для лоўлі ракаў’ (Бяльк.). Да прасл. libь > любі́вы (гл.), параўн. таксама каш. lëbi ’празмерна высокі’, ст.-польск. luby ’шчуплы’, ст.-чэш. libí ’нятлусты’, літ. líebas ’хваравіты, тонкі, худы, з тонкімі нагамі’. Гл. яшчэ лі́біла, лы́нды.

Лы́біцца ’ухмыляцца’ (мін., Сл. ПЗБ), ’усміхацца’ (шчуч., Нар. лекс.). Відавочна, запазычанне з рус. лы́биться, якое Трубачоў звязвае роднаснымі лоб, ст.-рус. лъбъ ’лоб’, наўг. лы́бонь ’верхняя частка галавы жывёлы’, дзе назіраецца падаўжэнне вакалізму ъ > ы (гл. Фасмер, 2, 539).