Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Лых — пра беганіну (мсцісл., Нар. лекс.), лы́хъць, лы́хтъць ’хадзіць’ (полац., там жа), лы́хаць ’шнырыць’ (в.-дзв., Сл. ПЗБ). Да ла́хаць1 (гл.).

Лыха́тка ’мачалка’ (нараўл., Мат. Гом.). Скарочанае з ⁺лахала́тка, параўн. укр. лахолата ’ануча, лахман’. Да ла́хі і ла́тка (гл.).

Лы́хва ’жанчына, якая вывіжоўвае’ (навагр., Нар. словатв.). Відаць, да лы́хаць ’шнырыць’ (гл. лых!). Аб суфіксе гл. Сцяцко (Афікс. наз., 34).

Лы́хта ’балбатуха, пляткарка’ (дзярж., Нар. сл.). Да лы́хтаць (гл.).

Лы́хтаць ’пляткарыць’ (дзярж., Нар. сл.). Да ла́хаць, ла́хтаць (гл.).