Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Скарачэнні

*Лешкаць, лэ́шкаты ’пакладаць, кастрыраваць’ (кобр., Нар. лекс.). Інфікс ‑к‑ перадае аднаразовасць дзеяння (як, напрыклад, драг. пэцатэпэцкатэ ’пэцкаць’). Лексема ўзыходзіць да рус. лишать ’пазбаўляць чаго-небудзь’. У суседніх драг. гаворках — лэ́чатэ ’пакладаць’ (І. Лучыц-Федарэц).

Лешукі́ ’лесуны, лясныя нячысцікі’ (Нік. Няч.). Рэгіянальнае бел. утварэнне з суф. ‑ук ад леш- (параўн. гродз. ле́шы (Сл. паўн.-зах.), рус. леший < lěs‑jь).

Лешч ’рыба Abramis brama L.’ (Жук., Дразд., ТС, Крыв., Бяльк., Касп., Яўс., Яруш., Яшк. З жыцця; полац., З нар. сл.; навагр., вільн., лудз., Сл. паўн.-зах.). Укр. лещ, лещик, лішч, ляшч, рус. лещ, ст.-рус. лещь, польск. leszcz, ст.-польск. kleszcz, н.-луж. klěšć, чэш. dlešť, dlešec, ляш. klesť, ст.-чэш. dlešč, славац. pleskač, plieskač, славен. ploščič, балг. (у Герава) лещ ’тс’. Паводле Махэка₂ (120–121), усе слав. назвы з’яўляюцца гукапераймальнымі ад слоў dleskati/pleskati/leskati — менавіта ў час нерасту ляшчы плёскаюцца, б’юцца аб ваду (Фэр’янц, Sloven. názvosl. ryb, 53). Аналагічна Слаўскі (4, 172, 173) прасл. lesk‑jь узводзіць да leskati ’ляскаць’ /leščati ’ляшчэць’. Пацвярджэннем гэтага служаць, напрыклад, бел. лешч ’удар далоняй рукі па ніжняй частцы цела’, ляшча ўзяць ’упасці задняй часткай цела’ (Нас.), круп. ляшч ’удар далонню’ (Нар. сл.), бялын. ’аплявуха, поўха’ (Яўс.). Фасмер (2, 430) звязвае лексему лещ з лат. leste, эст. lest ’камбала’. Іншыя версіі гл. Фасмер, 2, 430–431. Гл. таксама ляшч. Каламіец (Происх. назв, рыб, 67) дапускае як самастойнае ўзнікненне прасл. leščь (ljaščь) на славянскім грунце, так і магчымасць запазычання лексемы з балтыйскіх гаворак.

Лешчаваннік ’малады арэшнік, з якога робяць абручы’ (Дэмб. 2), лешчавіна ’арэшына’ (Нас.). Да лёсках.

Ле́шчаткі, лэшчаткі ’хірургічныя шыны’ (брэсц., Нар. лекс.; драг., Сл. паўн.-зах.), ’расшчэпленая палка’ (Сцяшк. Сл.), (к)ляшчоткі ’прыстасаванне для пакладання жывёл’, ’дошчачкі, якія ўдараюцца адна аб адну для атрымання гуку’, ле‑ шчотка ’драўляныя ціскі’ (ТС). Укр. лещата, лёшчати ’шчамлёткі’, ’шыны’, ’ляшчоткі для пакладання коней’, рус. лещотка ’тс’, лещадь ’распілаваная палка, жэрдка для здымання фруктаў з дрэва’, польск. leszczota, leszczoty, leszczotki ’шыны’, ст.-польск. leszczotka ’расшчэпленае паленца, якое ўжывалася для пакладання’, магчыма, чэш. мар. lesta ’дошчачка, на якую вешаюць карціны’. Паўн.-прасл. lešce‑etь, leščetka, leščedъ, роднасныя да leskati, leščati, — паводле Бернекера (1, 702). Больш падрабязна гл. Куркіна (Этимология–1974, 47–49), Фасмер (2, 491), Слаўскі (4, 174–176). Сюды ж з семантычным пераносам (паводле падабенства) лексема лешчаткі ’сцёгны’ (свісл., Шатал.). Гл. таксама ляшчоткі.

Лешчаўка ’гусцера, Blicca Bjoerkna L.’ (Інстр. 2) Да летаўка^ (гл.).

Ле́шчы ’прэс для выціскання мёду’ (Бес.). Да клешчы ’тс’ (воран., круп., вільн., Сл. паўн.-зах.). Гл. таксама Куркіна (Этимология–1974, 48).

Ле́шы ’нячыстая сіла’ (Сцяшк., ТС). Рус. леший ’лясун, д’ябал’. Адсубстантыўны прыметнік lešjь. Да лес (гл.). Параўн. ст.-рус. лѣший ’парослы лесам’. Літаратуру гл. Фасмер, 2, 490.

Ле́шына ’лысіна’ (карэліц., Сцяшк. Сл.). Відавочна, з плешина ’тс’, параўн. рус. плешь.