Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Ле́жа ’ляжанне льну’ (карэліц., Сл. паўн.-зах.), лін. лэжа ’месца, па якім вылёжваецца лён’ (Нар. лекс.). Укр. лежа ’ляжанне’, ц.-пал. лʼёжа ’ляжачае гнілое дрэва’ (ЛАПП), ст.-укр. ’палатка’, польск. leża ’кватэры для войска’, ’месца ’ляжанне©спаііня© ’лежыва’, славен. lęža ’ляжанне’, ’лежыва жывёл’. Прасл. legja. Утворана ад leg- пры дапамозе суф. ‑ja. Да ляжаць (гл.).

Лежабо́к ’гультай, абібок’ (Янк. II), міёр. ліжабок ’тс’ (З нар. сл.). Пранікла з рус. мовы, дзе маецца цэлае гняздо: лежебок(а), лежебокий, лежебочина, лежебочить і інш. (гл. СНРГ, 16, 331–332).

Ле́жавы, лельч. лёжэвы, лёжэлы ’залежны’ (Нар. лекс.). Прыметнік лежэвы з’яўляецца рэгіянальным утварэннем ад назоўніка лежа < прасл. legja (націск у прыметніка на ўтваральнай аснове). Пад уплывам гэтага прыметніка аформлена лексема лёжэлы (Зляжалы, параўн. польск. leżały ’які доўга ляжыць’). Рэгулярным з’яўляецца дзеепрыметнік лежаны ’вылежаны’ (навагр., З нар. сл.; шчуч., Сцяшк. Сл.), ’ляжалы’ (ветк., рэч., Мат. Гом.). Да ляжаць (гл.).

Ле́жань, ле́жэнь, ле́жынь, лэ́жэнь ’сусветны гультай, абібок; нярупны, які любіць паспаць’ (КЭС, лаг., Арх. Гом., Мат. Гом., Бяльк., ТСБМ, Сл. паўн.-зах.; паўд.-усх., КЭС), ’галец, Nemachilus barbalulus L.’ (басейн р. Сож, Жук.), ’ляжачае гнілое дрэва’ (жытк., лоеў., ЛАПП), ’ляжачы вулей-калода’ (слаўг., Нар. сл.; паст., в.-дзв., Сл. паўн.-зах.; паст., З нар. сл.), ’птушка ляляк, Caprimulgus europeus’ (Маш., Анік., Дэмб. 1, Фед.–Долб., Птицы 1; паўн.-зах., КЭС; маг., Працы, 6; Нар. сл.; лоеў., калінк., Мат. Гом.), ’птушка’ — …ні гнязда не ўе, нічога, а лежыць і лежыць (Ян.). Укр. ле́жень ’гультай’, ’падруба’, ’ляжачы вулей’, рус. лежень, ст.-рус. ’ляжачы хворы’, ’гультай’, ’ляжачая бэлька’, польск. даўн. leżeń ’гультай’, ’вартаўнік галеры’. Прасл. lež‑ьnjь ’чалавек, які любіць ляжаць’, ’ляжачы прадмет’ (Слаўскі, 4, 198) < і.-е. leg‑e‑nis (Аткупшчыкоў, Из истории, 246).

Лежая́ ’кароткая вяроўка з пятлёй, пры дапамозе якой бортнік падымаецца на дрэва’ (Мат.). Рус. лежея, польск. leżeja ’тс’ (Варш. сл., Віл. сл.). Аддзеяслоўнае рэгіянальнае ўтварэнне з суфіксам ‑ая (C-Č/α), як чайхан ’ваўначоска’ (Сцяцко, Афікс. наз., 36–37). Да лезці (гл.). Слаўскі (4, 194) — да ležati (?).

Ле́жны ’пахілы’ (Сцяшк. Сл.). Нягледзячы на магчымасць прасл. рэканструкцыі (!!!егьnъ}ь < ležati, legii ±ьnъ]ʼь) і дапушчэнне рэліктавае^ слова, яго фактычная старажытнасць застаецца няяснай.

*Ле́жыва, лэ́жыво ’ляжанне’, ’вылежванне разасланага льну’ (драг., Выг. дыс.; Клім.). Да ляжа́ць (гл.). Аб суфіксе гл. Сцяцко (Афікс. наз., 86).