Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Леч, лежн ’легчы’ (Бяльк.). Параўн. рус. лечь ’тс’. Другая лексема з ‑ж⇉кантамінаваная (параўн. ляжаць).

Леча́я, лечэя, ліпак, лёчая ’адтуліна, дзірка ў верхнім камені жорнаў для засыпкі збожжа’ (Тарн.; лін., Шатал.; пух., ганц., калінк., Сл. паўн.-зах., Ян.). З ечая (пераход и > л’). Параўн. ачай ’тс’ (Сл. паўн.-зах.), ячэйка (гл.).

Лечма́н, лэчма́н, лічма́н, лычма́н ’маністы, жаночая аздоба на шыі’ (малар., драг., Сак.). Укр. личма́н ’тс’, ст.-укр. личмани́ ’металічныя бляшкі для лічэння’, рус. кур. личман ’тс’ польск. liczman (з XVI ст.) ’тс’. Паводле Слаўскага (4, 242–243), усе словы паходзяць з польск. мовы, дзе liczman (< liczyć) з’яўляецца калькай з лац. calculus ’каменьчык для лічэння', утворанай ад licz‑ і суф. ‑man (як łachman і інш.). Аб іншых версіях гл. там жа.