Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Лен ’феод’, ленны, ст.-бел. ленный ’васальны’ (XVI ст.) запазычаны са ст.-польск. lenny, liński, leński, якія выводзяцца з ням. Lehen, с.-в.-ням. lēhen, lēn ’зямля, дадзеная сеньёрам васалу за вайсковую службу або за пэўную плату’ < lihen, суч. ням. leihen ’пазычаць’ (Слаўскі, 4, 155).

Ленава́цца, ленова́цца, лянава́цца ’гультаяваць’ (ТСБМ, Гарэц., Шат., Яруш., Бяльк., ТС) — адпрыметнікавы дзеяслоў. Да ляны́ ’лянівы’ (гл.).

Ле́насна ’павольна’ (Сцяшк. Сл.). Утворана ад прыметніка *ленасны < прасл. lenostь. Да ляны (гл.).

Ленгамі́ны ’ласункі’ (шчуч., Сцяшк. Сл.). Запазычана з польск. leguminy, legumina ’мучная салодкая страва, дэсерт’, ст.-польск. ’стручковыя расліны’, ’крупы’, якія з лац. legumina (мн. лік) < legumen ’стручковыя, гародніна’ (Слаўскі, 4, 118–119).

Ле́ндзіца, лэндыця, лэндыца, лындыця ’кліны пад пахамі ў кашулі’ (Сакал.), лендыцы, лэндвіцы ’тс’ (Тарн.). Відавочна, з лентица, параўн. ст.-рус. лентий, лентие ’шырокая стужка тканіны’, ’ручнік’, а таксама рус. ленда ’стужка’, якія са с.-грэч. λέντιον ’стужка льняной тканіны’ < нар.-лац. *lenteum, лац. linteum ’палатно’ (Фасмер, 2, 482).

Лені́во пін., бяроз., петрык, леніво, леныво, любан. леніло, калінк., петрык. лінула ’скура вужакі ці гадзюкі, скінутая ў час ліняння’ (Шатал., Сл. паўн.-зах.). Прасл. дыялектызм lenivo. Да lenili ’слабнуць, марнець, губляць поўсць, валасы, скуру’, параўн. укр. ліпитися ’ліпяць, лупіцца’, рус. арханг., валаг., урал., сіб. ленный, ленной ’які ліняе’, польск. linieć, lenieć, славац. Ueniť(sa), славен. lęniti ’ліняць’. Чаргаванне len‑j lin‑ (Бернекер, 1, 722; Фасмер, 2, 482; Слаўскі, 4, 267).

Лені́шча ’ільнішча’ (Ян.). Да лён (гл.).

*Ле́нка, лёнко ’лянок’ (Федар. 6). Суфікс ‑ко з экспрэсіяй пахвальнасці пад уплывам рыфмы (параўн. у вагародзі ленко цьвіце харашэнько). Да лён (гл.).

Лента ’стужка’ (ТСБМ), пераноснае лента ’прылада для вымярэння даўжыні’ (Сцяшк.), ’вузкі плыт, які складаецца з некалькіх звенняў (на 10–12 бярвенняў)’ (басейн Дзвіны, Нар. сл.). Запазычанне з рус. мовы, дзе лента ’стужка’, а раней (XVII ст.) линта, калуж. линда, відавочна, запазычаны з н.-в.-ням. дыялектнага Linte ’тс’, с.-н.-ням., с.-гал., гал. linte ’стужка, павязка’ < лац. lintea, linteus ’з палатна’ (Фасмер, 2, 482).

Ле́нткі ’рухавы, хуткі’ (воран., Сцяшк. Сл.). Складае адзіны арэал з усх.-малапольск. lętki (з другаснай назалізацыяй), якое з lelkKlekki ’тс’. Да лёгкі (гл.).