Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Лек, ле́кі ’лякарства’, ’лячэнне’ (Яруш., Шат., ТСБМ), лёкі ’тс’ (Касп., Шат.), укр. лік, лі́ка, рус. лека, паўдн. леко, польск. lek, leki, старое leka, в.-луж. lěk, чэш. lék, славац. liek, славен. lė́k, серб.-харв. ле̑к, lijeka, макед. лек, lʼäk, lḁkó(t), балг. лекът, ц.-слав. лѣкъ, ст.-слав. лѣчьба. Прасл. lěkъ ’лякарства’. Ад яго — дзеяслоў лячыць. Звычайна гавораць як аб запазычанні з прагерм. *lēka ’лякарства’, параўн. гоц. lekeis ’урач’, lēkinón ’лячыць, вылечваць’, ст.-англ. lÆce ’ўрач’, швед. läka ’лячыць’, ст.-в.-ням. láhhi, lāhhinān ’тс’, англ. leech ’урач’ (Бернекер, 1, 710; Брукнер, 293; Фасмер, 2, 478–9; Махэк₂, 325; Мартынаў, Лекс. взаим., 210–213 і інш.). Германскае слова запазычана, аднак, з кельц., параўн. ірл. líaig (р. скл. léga) ’урач’ (Стоўкс, 251). Слаўскі (4, 124) не выключае сувязь герм. са ст.-грэч. léγω ’збіраць, лічыць, гаварыць’ і лац. legō ’гучна прачытваць’, ’агалошваць’, што магло б мець значэнне ’замаўляць’, ’лячыць замовамі’. Агляд літаратуры гл. таксама Фасмер, 2, 477–478; Скок, 2, 296; Бязлай, 2, 132; Шустар-Шэўц, 822–823; Цэйтлін, Этымалогія–75, 69. Сюды ж ле́кар ’урач, знахар’ (Касп., Шат., ТСБМ), ляка́рства, паст. лекарства ’лякарства, лячэнне’ (Яруш., ТСБМ, Сл. паўн.-зах., Сцяшк.), ліка́рства ’тс’ (Бяльк.), гродз. лекав́аць ’лячыць’ (Сцяшк. Сл.).

Ле́каж ’урач’ (даўгаўп., Сл. паўн.-зах.) запазычана з польск. lekarz ’тс’.

Лекату́ха, драг., паўдн.-пін. лёкотуха ’дрыжыкі, дрыготка’ (Клім., Нар. словатв., Нар. лекс.). Да лекацець (гл.). Аб суфіксе ‑ух‑а гл. Сцяцко, Афікс. наз., 90.

Лекаце́ць ’дрыжэць, калаціцца (аб сэрцы)’ (Сцяшк., Сл. паўн.-зах.; чэрв., ЖД- 2), драг. лёкотіты ’дрыжэць, трэсціся’ (Клім.), лякотітэ (І. Лучыц-Федарэц), кобр. люкотітэ, леко‑ тітэ, стол. лёкотіты (Нар. лекс.), бяроз. лекотётэ (Шатал.), слонім. лекацёць ’тс’ (Нар. лекс.; гродз., Сцяшк. Сл.), ’булькатаць (аб вадзе ў страве пры яе варэнні)’ (Шат.), ’даражыць, берагчы што-небудзь’ (маст., Сл. паўн.-зах.). Беларускае. Утворана ад назоўніка *^коlъ < л§к‑ъ, як і іншыя гукапераймальныя дзеясловы з суф. ‑ot ёй (// ‑оп‑ёй). Параўнуе стукотіти, стугоніти. Развіццё семантыкі прасл. lękati ’гнуць, выгінаць, закрыўляць’ > ’згінацца, схіляцца’^курчыцца, сціскацца ад страху, трывогі’ > ’баяцца’ > ’дрыжэць’ гл. Слаўскі, 4, 207. Аналагічна і.-е. *bheug‑ ’згінаць’ > літ. būgti ’трывожыцца, лякацца’.

Ле́кач ’палахлівец’ (пін., Нар. лекс.). Да ляк© (гл.).

Ле́ктар ’той, хто чытае лекцыі’, ст.-бел. лекторъ (з XVII ст.) запазычана са ст.-польск. lektor ’асоба, якая каму-небудзь голасна чытае’, ’прафесар’. Да лац. lēctor ’той, хто чытае’ < legere ’чытаць’ (Слаўскі, 4, 136; Булыка, Лекс. запазыч., 159). Гл. яшчэ лекцыя.

Ле́ктра ’электрычнасць’ (б.-каш., Мат. Гом.). Скажонае народнае слова, як і драг. лётрыка (І. Лучыц-Федарэц).

Ле́кцыя ’вуснае выкладанне вучэбнага прадмета’, ’публічнае чытанне’ (Яруш., ТСБМ). Ст.-бел. лекция (XVII ст.) запазычана са ст.-польск. lekcyja ’тс’ (Булыка, Запазыч., 188; Лекс. запазыч., 164). Гл. таксама лектар.