Ле́лех, ле́лях ’жывот’ (маст., Сцяшк., Сл.; паўн.-усх. беласт., Сл. паўн.-зах.), леляхаваты ’з вялікім жыватом’ (шчуч., Сл. паўн.-зах.). У выніку пераносу значэння паводле падабенства з казадоем. Гл. ляля́к.
◎ Лелкава́ты, лепковаты, лепокоеаты ’цяжкаваты ў рухах, грузны, не стройны’ (ТС). Відаць, з *лепехаваты. Да ля‑ пёха (гл.). Гл. таксама лепятала.
◎ Ле́ля, лёля, лёлё, люли ’анёл-абаронца’, ’купідон’ (КЭС), рус. лель ’тс’, а таксама прыпеў у песнях лелё, лёлем‑ю, лё‑ люшки, укр. лелё. Відавочна, да прасл. leleti/lelejati > бел. лялёць (гл.) (Брукнер, 294; Фасмер, 2, 479). Семантычна (вобразнае пераасэнсаванне) сюды можна дадаць і лёля ’кашуля’ (гл.), як покрыва, якое абараняе ад негатыўных уплываў.