◎ Ле́ля, лёля, лёлё, люли ’анёл-абаронца’, ’купідон’ (КЭС), рус.лель ’тс’, а таксама прыпеў у песнях лелё, лёлем‑ю, лё‑ люшки, укр.лелё. Відавочна, да прасл.leleti/lelejati > бел.лялёць (гл.) (Брукнер, 294; Фасмер, 2, 479). Семантычна (вобразнае пераасэнсаванне) сюды можна дадаць і лёля ’кашуля’ (гл.), як покрыва, якое абараняе ад негатыўных уплываў.