Лекату́ха, драг., паўдн.-пін. лёкотуха ’дрыжыкі, дрыготка’ (Клім., Нар. словатв., Нар. лекс.). Да лекацець (гл.). Аб суфіксе ‑ух‑а гл. Сцяцко, Афікс. наз., 90.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)