◎ Ленгамі́ны ’ласункі’ (шчуч., Сцяшк. Сл.). Запазычана з польск. leguminy, legumina ’мучная салодкая страва, дэсерт’, ст.-польск. ’стручковыя расліны’, ’крупы’, якія з лац. legumina (мн. лік) < legumen ’стручковыя, гародніна’ (Слаўскі, 4, 118–119).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)