◎ Ле́жавы, лельч. лёжэвы, лёжэлы ’залежны’ (Нар. лекс.). Прыметнік лежэвы з’яўляецца рэгіянальным утварэннем ад назоўніка лежа < прасл. legja (націск у прыметніка на ўтваральнай аснове). Пад уплывам гэтага прыметніка аформлена лексема лёжэлы (Зляжалы, параўн. польск. leżały ’які доўга ляжыць’). Рэгулярным з’яўляецца дзеепрыметнік лежаны ’вылежаны’ (навагр., З нар. сл.; шчуч., Сцяшк. Сл.), ’ляжалы’ (ветк., рэч., Мат. Гом.). Да ляжаць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)