Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Дэ́ка, дэ́ко ’дэкаграм’ (Сцяц.). Запазычанне з польск. deka ’тс’ (а гэта размоўная форма, скарачэнне з dekagram ’тс’).

Дэка́да ’дэкада’ (БРС). Рус. дека́да, укр. дека́да. Запазычанне з франц. décade ’тс’ (< лац. < грэч.). Падрабязна Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 53.

Дэкада́нс ’дэкаданс’ (БРС). Як і дэкадэ́нт ’дэкадэнт’ (БРС), запазычанне (у XIX ст., як і рус. декада́нс, декаде́нт, укр. декада́нс, декаде́нт) з франц. décadente, décadence. Падрабязна Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 53–54 (з літ-рай).

Дэкальтэ́ ’дэкальтэ’ (БРС). Рус. декольте́, укр. декольте. Запазычанне ў XIX ст. з франц. мовы (décolleté ’дэкальтаваны’). Параўн. Фасмер, 1, 495; Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 57.

Дэка́н ’дэкан’ (БРС). Рус. дека́н, укр. дека́н. У значэнні ’дэкан факультэта’ запазычанне з ням. Dekan < лац. decānus (Фасмер, 1, 495; Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 54). Ст.-бел. деканъ, дяканъ ’старшы свяшчэннік’ < ням. Dekan < лац. decānus (Булыка, Запазыч.; у гэтым значэнні ў XVI ст. сустракаецца і ў рус. помніках, гл. Шанскі, там жа). Дэкана́т, рус. декана́т, укр. декана́т < ням. Dekanat (с.-лац. decanatus; гл. Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 54).

Дэкара́цыя ’дэкарацыя’ (БРС). Рус. декора́ция, укр. декора́ція. З франц. décoration (Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 57–58). Сучаснае значэнне слова развілося прыкладна ў 40‑х гадах XIX ст. (Шанскі, там жа).

Дэ́кі ’саматканыя коўдры’ (Сл. паўн.-зах.). Сл. паўн.-зах. параўноўвае з ням. Decken ’тс’. Хутчэй запазычанне з польск. deka ’тс’ (< ням.; аб польск. слове Брукнер, 87). Параўн. і ст.-бел. дека ’папона’ (з XVI ст., Булыка, Запазыч.).

Дэкламава́ць ’дэкламаваць’ (БРС). Рус. деклами́ровать, укр. декламува́ти. Першакрыніцай з’яўляецца лац. declamāre; у рус. мове запазычанне з ням. deklamieren (< лац.). Бел. і ўкр., відаць, з польск. deklamować (< лац.).

Дэкларава́ць ’дэклараваць’ (БРС). Запазычанне з рус. деклари́ровать (аб рус. слове падрабязна гл. Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 56: < ням. deklarieren < лац. declarāre). Параўн. бел. даклярава́ць (гл.), якое з’яўляецца запазычаннем з польск. deklarować (< лац.).

Дэклара́цыя ’дэкларацыя’ (БРС). Укр. деклара́ція. Відаць, запазычанне адносна новага часу з рус. деклара́ция ’тс’ (< польск. deklaracja < лац.; аб рус. слове падрабязна Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 55–56). Старым запазычаннем у бел. мове з польск. з’яўляецца дакляра́цыя (гл.).