Даклярава́ць ’абяцаць’ (БРС), дэкляро́ўка ’абяцаная рэч’ (Нас.). Ужо ў ст.-бел. мове декляровати ’аб’яўляць, абяцаць’ (гл. Булыка, Запазыч., 90). Запазычанне з польск. deklarować ’тс’ (а гэта з лац. declarare; так Булыка, там жа). Кюнэ (Poln., 50) крыніцай польск. слова лічыць ням. deklarieren (< лац.). Параўн. дакляра́цыя, дэкларава́ць. У рус. мове XVII ст. існавала лексема декляровать, якая таксама з’яўляецца запазычаннем з польск. мовы. Пытанне, аднак, досыць складанае (аб магчымых трактоўках гісторыі гэтай групы слоў гл. падрабязна ў Шанскага, 1, Д, Е, Ж, 56).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)