Дакляра́цыя ’абяцанка’ (БРС). У ст.-бел. мове деклярация, деклярацыя ’аб’яўленне, абвяшчэнне’ (засведчана з 1600 г., гл. Булыка, Запазыч., 90). З польск. declaracja ’тс’, а гэта з лац. declarātio. Параўн. даклярава́ць (гл.). Гл. яшчэ дэклара́цыя. Таксама запазычаннем з польск. мовы з’яўляецца рус. деклара́ция (якое прыйшло ў рус. мову ў Пятроўскую эпоху).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)