Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Дэмабіліза́цыя ’дэмабілізацыя’ (БРС). Рус. демобилиза́ция, укр. демобіліза́ція. Запазычанне, з франц. démobilisation ’тс’. Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 65.

Дэмакра́тыя ’дэмакратыя’ (БРС). Рус. демокра́тия, укр. демокра́тія. Лічыцца запазычаннем з франц. démocratie або ням. Demokratie (< лац. < грэч.). Гл. Фасмер, 1, 498; Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 67. Але націск лепш тлумачыць польск. уплывам (параўн. польск. demokracja).

Дэ́ман ’дэман’ (БРС). Рус. де́мон, укр. де́мон. Кніжнае запазычанне са ст.-слав., ц.-слав. демонъ, дѣмонъ ’тс’ (а гэта з грэч. δαίμων ’злы дух, д’ябал’). Гл. Фасмер, 1, 498; Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 67.

Дэманстра́цыя ’дэманстрацыя’ (БРС). Рус. демонстра́ция, укр. демонстра́ція. Лічыцца запазычаннем з польск. demonstracja (< лац. demonstratio). У рус. мове вядома ўжо ў Пятроўскую эпоху са значэннем ’доказ’. Фасмер, 1, 498; Шанскі, 1, Д, Е, Ж, 68.