Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

*Ачка́ты, очка́ты ’пра чалавека з вялікімі вачыма’ (КСТ). Ад очко́ (вочко́, гочко́) ’вока, вочка’ (Клім., Шур, вусн. паведамл.), суфіксацыя як у насаты, губаты і да т. п.

Ачко́, очко́ ’ляток у калодзе для пчол’ (КСТ), ’ячэйка ў сетцы’ (КСТ), ’адзінка ўліку ў розных гульнях’, картачная гульня’ (БРС), укр. очко, вочко, рус. очко, польск. oczko. Памяншальная форма ад око ’вока’, з якім асацыіраваліся дзірачкі ці кропкі на розных прадметах; страта сувязі з ’вока’, акрамя пераноснага ўжывання, звязана з фармальным разыходжаннем (змена націску, параўн. сучаснае во́чка памяншальнае да во́ка ў большасці беларускіх гаворак, гл. ачкаты і інш.), параўн. Булахоўскі, Труды ИРЯ 1, 1949, 153.

Ачку́р ’вяровачка, якой падвязвалі нагавіцы’ (Нас.), ачкурнік мужык, лапцюжнік’ (Нас., Бяльк., Яруш.), укр. очкур, рус. очкур, польск. oczkur. Гл. учкур.