Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Мацу́нак ’уласцівасць моцнага, моц, трываласць’, ’фізічная сіла’, ’тое, чым можна падсілкавацца, пад’есці’ (ТСБМ, Шат., Сл. ПЗБ), ’жалезны прэнт, які злучае ручкі плуга’ (беласт., Смул.). З польск. mocunek ’тс’, якое з moc > моц (гл.) (Шатэрнік, 157; Арашонкава, Бел.-польск. ізал., 10).

Мацыёла, маціёла ’ляўконія сівая, Matthiola incana L.’ (Кіс., Інстр. II). З лац. назвы гэтай расліны. Спалучэнне літар ‑th‑ магло чытацца, як у англ. мове, якое пры перадачы на рус. мову перадавалася праз -[с]- і ў спалучэнні з папярэднім [т] стала пісацца як ‑ц‑.

Мацыён ’хадзьба, гулянне з мэтай умацавання здароўя або для адпачынку’ (ТСБМ). З рус. мовы (Крукоўскі, Уплыў, 77), у якой з ням. Motion < лац. mōtiōne(m) < moveo ’рухаю’ (Фасмер, 2, 666).

Мацыкле́т ’матацыкл’ (бярэз., смарг., Сл. ПЗБ; Сцяц.). Скажоная народная форма ад матацыкле́т (гл.).

Мацыроўка ’цура (з вады, хлеба і солі)’ (ашм., Сл. ПЗБ). Няясна. Магчыма, жартам з лац. mācerātio ’вымочванне, размякчэнне’ (?)

Мацыя́, мацая́, моцоя́, мыцыя́ ’моц, трываласць’ (Нас.), ’сіла, здароўе’ (Юрч.), ’важнасць’ (Сцяшк.), ’недатыкальная, важная асоба’ (Прабл. філал.; Абабурка, Лінгв. дасл., 6; КТС — Цішка Гартны), ’задавака’ (клец., Нар. лекс.), ’зухаваты, фанабэрысты чалавек’ (капыл., нясв., клец., КЭС). Абстрактны назоўнік, утвораны ад моц (гл.) пры дапамозе суфікса ‑(ц)ыя, параўн. драг. стыдо́цыя ’сорам’.

Маць, ма́тэ ’мець’ (Янк. 1, ТС, Ян., Яруш.; гор., Мат. Маг.; драг., КЭС), ма́цца ’быць у стане чаго-небудзь’ (ТС), ’жыць багата’ (паўд.-усх., КЭС). Да мець (гл.). Уплыў укр. мовы.

Мацю́г, мацю́к, мацю́х ’мат’, мацюжыцца, мацюкацца ’лаяцца (матам), зневажаць’, драг. матюке́ гну́тэ, гом. мацюка́ць ’лаяць матам’ (ТСБМ, ТС, Нар. Гом., Юрч.; в.-дзв., навагр., Сл. ПЗБ; КЭС). Усходнеславянскае. Паводле лінгвагеаграфіі пашырэння, можна меркаваць аб распаўсюджванні лексем з паўн.-рус. тэрыторыі (гл. СРНГ, 18, 41–42).

Мацю́га ’мантач, марнатраўца’. Да мот, мата́ць (гл.).

Мацю́к ’род зельцу з барановых або свіных унутранасцей’ (мядз., Нар. сл.). Зах.-укр. мацько, мацьок, жытом. мацьок, мацько ’свіны страўнік’ (ЛАПП). З польск. maciek ’тс’, ’сальцісон’, ’бруха’, ’страўнік, напханы кашай’. Паводле Вештарт (Бел.-польск. ізал., 20), польск. і ўкр. лексемы запазычаны з рум. mat ’кішка’, ’унутранасці’.