Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Ку́зка ’посуд з кары для ягад’ (Нар. сл., Жыв. сл.), ’прылада для збору рою, зробленая з кары ў выглядзе ражка’ (Нар. сл.). Гл. кузаўч.

Ку́зла1 ’чараўніцтва’ (полацк., Суднік, вусн. паведамл.). Параўн. чэш. kouzle, славац. kuzio, в.-луж. kuzio ’тс’. Да *kuzlo ’коўка’ (< zkovali) (Фасмер, 2, 402). Суфіксацыя на ‑slo (SP, 1, 103–104). Параўн., аднак, кузла2.

Ку́зла2 ’закрутка з каласоў на ніве жыта, зробленая з мэтай чараўніцтва’ (Сл. паўн.-зах.). Рус.« кузло ’ніжні канец снапа’. Параўн. літ. kužulas ’сноп з рэштак сена’ (Фрэнкель, 324). Далейшыя сувязі праблематычныя. Значэнне бел. слова, магчыма, узнікла пад уплывам кузла©.

Кузла́к ’камячок засохлага гною на поўсці жывёлы’ (Сл. паўн.-зах.). Параўн. лат. kužli ’касмыль, касмык’. Ці не балтызм, непасрэдная крыніца якога невядома.

Кузніка́ваць ’працаваць кавалём’ (ТС). Складаны дзеяслоў. Гл. кузняі і каваць.

Ку́зня1 ’майстэрня для апрацоўкі металаў коўкай’ (ТСБМ, Шат., Касп., ТС, Сл. паўн.-зах., Жыв. сл., Сержп. Грам., Яшк., Яруш., Жыв. сл., Нар. словатв., Гарэц., Грыг.). Да каваць (гл.). Суфіксацыя на ‑знь‑ (SP, 1, 118–119).

Ку́зня2 ’прыстасаванне з кары для збірання ягад’ (Жыв. сл.). Параўн. кузаў2 (гл.). Магчыма, да *кузоўня.

Ку́зуб ’пасудзіна вялікіх памераў’ (З нар. сл.). Таго ж паходжання, што і кузаў2 (гл.). Словаўтварэнне пры дапамозе -«^‑суфіксацыі, як fcos/r«6,& < ßos/ra (Слаўскі, 3, 449; 34–36).⇉^

Кузу́бам ’насуперак’ (ТС). Да кузуб (гл.)? Семантыка не зусім ясная. У адзінай ілюстрацыі: «Як ты стала проціво кузубом, то й вон ужэ стал ожыгацца, не моўчыць» (ТС, 2, 248), кузуб можна разумець у зафіксаваным значэнні — ’пасудзіна вялікіх памераў’.

Кузу́лька ’насякомае’ (Яруш.), ’конік’ (Федар. Рук.). Параўн. кузурка (гл.). Да кузулька (< каза), о > у пад уплывам суфіксальнага вакалізму.

Кузу́рка ’казяўка’ (ТСБМ, Сл. паўн.-зах., КЭС, лаг., Янк. Мат.). Да казурка (у > о пад уплывам наступнага у). Суфіксацыя на ‑урка (параўн. пячурка) (Сцяцко, Афікс. наз., 182).

Кузы́нка ’сваячка’ (Сцяшк. Сл.) < польск. kuzynka ’тс’.