Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Ку́фа ’бочка’ (Касп., Грыг., Др.-Падб., Гарэц.). Ст.-бел. куфа ’тс’ (з 1583 г.) (Булыка, Запазыч., 182). Запазычанне праз польск. kufa ’тс’ з с.-в.-ням. kuofe ’тс’ (Слаўскі, 3, 318).

Куфа́йка ’фуфайка’ (Нас., Сл. паўн.-зах., Янк. Мат., Сцяшк., Мат. Маг., Жд. 3, Бяльк.). Гл. фуфайка.

Ку́фар ’скрыня’ (Касп., Сцяц. Нар., Сцяшк., КЭС, лаг., Гарэц., Бяльк., Янк. Мат., В. В., Мядзв.). Запазычанне праз польскую мову з ням. Koffer (Слаўскі, 3, 320; Кюнэ, Poln., 70).

Ку́фель ’бакал для піва’ (ТСБМ). Ст.-бел. куфель, кухель (з 1541 г.). Запазычанне праз польск. kufel з с.-в.-ням. kuefel (Булыка, Запазыч., 183).