Куга́ 1 ’крык груднога дзіцяці’ (ТСБМ, Нас., Шат., Нар. лекс.). Гукапераймальнае. Параўн. кугікаць ’крычаць (аб грудным дзіцяці), якое адпавядае гукам «ку-гі»’.
Куга́ 2 ’азёрны чорт’ (ТСБМ). Цюркізм. Параўн. караім. koɣa ’тс’ (Праабражэнскі, 404; Фасмер, 2, 398).
Куга́ 3 ’вешка на рацэ, на краі фарватэра’ (ТС, Ян.). Гл. куга 2.
Куга́каць ’крычаць (пра саву)’ (Сцяшк., Янк. БП, ТС). Гукапераймальнае. Параўн. куга 1 (гл.) і гукаць (гл.).
Куга́нка ’конаўка’ (МГ). Гл. каган, каганка.
Ку́глік ’гаршчок’ (Мат. Гом.). Да круглік. Параўн. круг (гл.).