Ку́заў 1 ’частка павозкі, аўтамашыны і пад., якая служыць для размяшчэння людзей або грузаў’ (ТСБМ). Гл. кузаў 2.

Ку́заў 2 ’карзіна з бяросты’ (КЭС, лаг.). Запазычанне з рус. кузов ’тс’. Апошняе з тат. kyzau̯ (гл. Фасмер, 2, 402).

Ку́заў 3 ’тып паселішча, двары ў якім размешчаны ўроскід’ (Яшк.). Да кузаў 2 (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)