Ку́зуб ’пасудзіна вялікіх памераў’ (З нар. сл.). Таго ж паходжання, што і кузаў2 (гл.). Словаўтварэнне пры дапамозе -ubъ‑суфіксацыі, як kostrubъ < kostra (Слаўскі, 3, 449; 34–36).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)