Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Начні́к1 ’мыльнік, Saponaria officinalis L.’ (брэсц., Федар.), ’букашнік горны, Jasione montana L.’ (віц.; гродз., Кіс.), рус. ночни́к ’кветка начная прыгажуня’, серб.-харв. но̀ћник ’тс’. Ад начны́ ’які цвіце ноччу’, у выніку семантычнай кандэнсацыі складаных назваў з такім азначэннем.

Начні́к2 ’кажан’, рус. ночни́к ’тс’. Ад начны́, названы так за начны спосаб жыцця, параўн. тыпалагічна падобнае ўтварэнне балг. дыял. но́шно пи́ле ’тс’.

Начні́ца1 ’начная птушка’ (Яруш.), ’казадой’ (Інстр. 2), ’ляляк звычайны’ (Веснік БДУ, 1981, 1), ’пішчуха’ (столін., там жа), ’сава’ (віц., Зап. Сев.-зап. отд. РГО, 1910, 1), укр. ночни́ця ’кажан; казачная сляпая птушка, якую водзіць малая птушка: у летнюю ноч яна жаласна крычыць’, рус. ночни́ца ’казадой’. Да начны́ ’які вядзе начны спосаб жыцця’, параўн. Антропаў, Веснік БДУ, 1981, 1, 26 (выказваюцца сумненні адносна пішчухі, паколькі яна дзённая птушка), хутчэй за ўсё ўтворана ў выніку семантычнай кандэнсацыі спалучэнняў тыпу начная птушка, начная мыш і пад.

Начні́ца2 ’начны матылёк, цьма’ (Пятк. 2), польск. nocnica ’тс’, славац. nočnica ’тс’, серб.-харв. ноћница ’тс’. Да начны́ ’які лятае ноччу’; паводле народных уяўленняў, можа ўвасабляць нячыстую сілу (гл. начні́ца3), параўн.: Preklatyje nacznicy (ćmy) letajuć (Пятк., 2, 169).

Начні́ца3, часцей начні́цы ’злыя духі, якія ў начны час турбуюць дзіця’ (Сл. ПЗБ), ’злыя начныя істоты’ (Федар. 1), ’начныя здані’ (Ян.), ’выдуманыя, фантастычныя істоты, начныя ведзьмы’ (Сцяшк.), ’маленькія і злыя духі ночы’ (барыс., Шн. 3), ’дзіцячая хвароба’ (Касп.), ночны́ця ’нячыстая сіла, якая ноччу знішчае птушанят у гнёздах і яйкі, калі сказаць пра іх месцазнаходжанне пасля захаду сонца’ (Клім.), ночні́ца ’бяссонніца’ (ТС), укр. ночни́ця, нічни́ця ’бяссонніца; адзін са злых духаў (паводле вераванняў гуцулаў)’, рус. ночни́ца ’бяссонніца; дзіцячая хвароба, крыксы’, польск. nocnica ’начны дух, мара; начны прывід’, nocnice ’дэманы, што мучаць спячых дзяцей’, славац. nočnica, noclica ’мара; міфічная істота, што душыць у сне’, серб.-харв. но̀ћница ’здань, прывід; мара’. Да начны́ ’які з’яўляецца ноччу’, параўн. субстантываваныя назвы: ночны́ ’начны дэман’ (ТС), рус. ночна́я ’персаніфікацыя начной бяссонніцы ў дзяцей’ (параўн.: Из‑под кровати как бы женщина поднялась и в дверь ушла. Это, говорит, ночная ушла. Ребенок сразу спать стал, гл. Черепанова, Мифол. лексика рус. Севера. Л., 1983, 37), балг. дыял. но́шно ’здань, мара’ і пад.

Начні́ца4 ’паўночнік, Jasione montana L.’ (віц., Кіс.), ношні́ца ’тс’ (Жд. 2), ночны́ця ’кветкі, якія распускаюцца ноччу’ (Клім.), польск. nocnica ’дэкаратыўная расліна, Nyctago gortensis’, славен. nočnica ’начная фіялка’. Гл. начні́к1, параўн. рус. ночна́я цари́ца ’Matthiola annua L.’ Пра народнаэтымалагічную сувязь назвы расліны, якая можа служыць асновай яе магчымай функцыі, і начніца3 ’бяссонніца’ сведчыць наступны кантэкст: «Дзяцей, якія ноччу ні сьпяць, купаюць у нашіцах» (Жд. 2, 107).

Начні́чнік ’паўночнік, Jasione montana L.’ (Арх. Федар.). Відаць, ад начніцы ’дзіцячая хвароба, крыксы’; ’злыя начныя духі’ (гл.); паводле Будзішэўскай, са спасылкай на архіў Федароўскага, на Беларусі супраць іх ужывалася расліна nocznicznik (Rozpr. Kom. Język. Łódź. Tow. Nauk., 32, 1986, 37).

Начны́, рэдка ночны ’які мае адносіны да ночы’ (Некр. і Байк., БРС, ТСБМ, ТС, Сл. ПЗБ), ночны́ субст. ’начны дэман’ (ТС). Прасл. *noktьnъjь (Трубачоў, Проспект, 65), да ноч (гл.).

Начола ’напасць’ (Грыг.). Няясна; згодна з тлумачэннем (там жа), паралельнае ўтварэнне да нахиба (ад *чоліць?, параўн. балг. дыял. начдивам дападаць, задзірацца з кім-небудзь’).

*Начосаваты, начдсоваты ’задзірысты’, начдывы ’пакручасты, з няроўнымі слаямі (пра дрэва)’ (ТС). Відаць, да часаць ’абчэсваць, склюдаваць’ (’які дрэнна чэшацца’?).

Начоўкі ’ночвы’ (Грыг., Гарэц., Бяльк., Сл. ПЗБ, ТС, Янк. 1, Растарг.), рэдка начоўка ’тс’ (маладз., П. С., Сл. ПЗБ), укр. ночо́вки ’тс’, рус. ночёвки, ночёвка ’тс’, польск. niecki ’тс’, чэш. necky ’тс’, дыял. necůvky ’карыта’, в.-луж. mjecki ’тс’, н.-луж. mjacki ’цэбар; дзежка’, палаб. nacťai ’карыта’, славен. nečkȇ ’дзежка’, дыял. nàčkə ’тс’, балг. дыял. нъ́щки ’тс’. Памянш. да прасл. *nьktjy, род. скл. *nьkеjьve, або *nьktva (гл. ночвы), параўн. Брукнер, 360; Шустар-Шэўц, 12, 917; Махэк₂, 393; Бязлай, 2, 218. Меркаванні пра балтыйскае паходжанне бел. начоўка, нечоўкаліт. nakočià, niekočià ’карыта’ або пад яго ўплывам, гл. Грынавяцкене і інш., Lietuv. kalbot. klausimai, 16, 1975, 183) недастаткова абгрунтаваныя (гл. Лаўчутэ, Балтизмы, 146) у першую чаргу па лінгвагеаграфічных прычынах — формы на ‑а вядомы на рускай тэрыторыі далёка за межамі балтыйскіх уплываў (як у паўднёварускіх, так і ў паўночнарускіх гаворках, гл. СРНГ).

Начу́баць ’нацягаць за валасы, пабіць’ (ТС). Да чубаць, гл. чуб.

Начумі́цца ’наесціся занадта’ (Ян.). Няясна; магчыма, да чуми ’хвароба’, тады *наесціся да чумы, як прастамоўнае да халеры ’вельмі многа, шмат’.

Начу́рыць ’начараваць’ (Шпіл.). Да чур (гл.).