Начапу́рыцца ’прыбрацца’ (жлоб., Жыв. сл.), начапурыцца ’тс’ (Нас.; лунін., Шатал.; Янк. БП), naczapúrycsa ’надуцца, наставіць пер’е’ (Федар.), укр. начепури́тися ’тс’, рус. начепури́ться ’тс’, чэш. načepýřiti se ’нахохліцца, натапырыцца, надуцца’, славен. načepériti se ’вычварна апрануцца’. Адзначаныя славянскія словы, відаць, самастойныя экспрэсіўныя ўтварэнні ў кожнай з моў, пра што сведчыць варыянтнасць асновы, параўн. славен. našeperiti, našopiriti ’тс’, серб.-харв. на̏шепурити ’тс’ і пад. Ад чапуры́цца ’прыбірацца’, чапуры́ць ’прыбіраць’ (гл.). Параўн. Бязлай, 2, 210; Махэк₂, 106.
Нача́так ’пачатак’ (Сл. ПЗБ), нача́ткі мн. (ТСБМ): нача́ткі робі́ць ’пачынаць якую-небудзь справу’ (ТС), рус. нача́ток ’пачатак’, польск. naczątek ’тс’, славен. načetek ’тс’, серб.-харв. наче́так ’пачатак; скібка’, ст.-слав. начѧтъкъ ’пачатак’. Прасл. načętъkъ, да načęti ’пачаць’, гл. нача́ць.
Начаць ’пачаць’ (Сл. ПЗБ, ТС), рус. нача́ць ’пачаць; меркаваць; быць у стане’, польск. устар. nacząć ’пачаць’, в.-луж. načeć ’пачаць (хлеб)’, н.-луж. naceś ’тс’, славен. načeti ’тс’, серб.-харв. на̀чета ’пачаць; надкусіць (хлеб і інш.)’, балг. на́чна, наче́на ’пачаць’, макед. начне ’пачаць; надкусіць’, ст.-слав. начѧти ’пачаць’. Прасл. na‑čęti, na‑čьǫnǫ, іншая ступень чаргавання канец, кон (гл. там жа і этымалогію слоў, параўн. Бернекер, 1, 168; Фасмер, 3, 51; Шустар-Шэўц, 13, 978–979). Меркаванні пра другаснасць слова ў беларускай мове (< рус. начать, гл. Сл. ПЗБ), відаць, не маюць падстаў, параўн. спецыфічныя дэрываты тыпу нача́ны ’пачаты’ (там жа), архаічныя выразы тыпу робіць нача́ткі (ТС) і інш., а таксама шырокую распаўсюджанасць слова ў славянскіх мовах.
◎ Начачу́рыць ’натапырыць’ (Сл. ПЗБ), начачу́рыны ’натапыраны (пра пер’е)’ (там жа). Да чачёрыць ’тапырыць, настаўляць’.
Начвалава́ць ’нацкаваць’: Начвалуй, начкуй собаками (Арх. АН СССР, ф. 216–4–260–11). Да чвал, чвалава́ць (гл.).
◎ Начва́ч ’пузан; абжора’ (Цых.; зэльв., Жыв. сл.; клец., Нар. лекс.; карэл., Янк. 1). Відаць, ад ночвы ’начоўкі’: ’які мае жывот, як ночвы’ ці ’які з’ядае поўныя ночвы ежы’, суфіксацыя пад уплывам пузач, брухач і пад.
◎ Начвоґаць, начвіг̌аць ’насцябаць, нахвастаць’ (ТС). Да чвогаць ’сцябаць, біць пугай’ (гл.), відаць, гукапераймальнае.
Начворыць ’навырабляць, нарабіць шкоды’ (ТС). Да чворыць, чвэ́рыць (гл.).
◎ Начвэ́ндзіць экспр. ’надыміць, накурыць’ (шчуч., З нар. сл.). Да чвэнд (чвэнт) ’непрыемны пах’, гл.
Начле́г ’начоўка; пасьба коней ноччу’ (Яруш., ТСБМ), ’вывад коней на пашу ўначы’ (Бяльк.), ночле́г ’тс’ (ТС), сюды ж начлягава́ць ’пасвіць коні ноччу’ (Жд. 2), ’начаваць’ (Сл. ПЗБ), начле́жкі ’вячоркі’ (Мат. Маг., Сл. ПЗБ), начл́жнік, начле́зьнік ’той, хто пасе коней ноччу’ (Шн. 2, Сл. ПЗБ; навагр., З нар. сл.), ночле́жнік ’той, хто водзіць коней на начлег; той, хто просіцца пераначаваць або начуе ў чужых’ (ТС), нацле́жнік ’хто начуе не дома; начны стораж коней, што пасуцца ў полі’ (вілен., гродз.; ковен., Нас.), укр. ночлі́г ’пасьба коней ноччу пастухамі’, рус. ночле́г ’начоўка; пасьба коней ноччу’, польск. nocleg ’месца начнога адпачынку і сам адпачынак па-за домам’, noclegować ’начаваць у час падарожжа; пасвіць коней уначы’, чэш. nocleh ’начоўка’, славац. nocľah ’тс’. Ад ноч і ляжаць, гл. Фасмер, 3, 86; утворана шляхам непасрэднага словаскладання, што сведчыць пра архаічны характар слова, параўн. ст.-рус. ночьлѣгъ.