Начні́к1 ’мыльнік, Saponaria officinalis L.’ (брэсц., Федар.), ’букашнік горны, Jasione montana L.’ (віц.; гродз., Кіс.), рус. ночни́к ’кветка начная прыгажуня’, серб.-харв. но̀ћник ’тс’. Ад начны́ ’які цвіце ноччу’, у выніку семантычнай кандэнсацыі складаных назваў з такім азначэннем.

Начні́к2 ’кажан’, рус. ночни́к ’тс’. Ад начны́, названы так за начны спосаб жыцця, параўн. тыпалагічна падобнае ўтварэнне балг. дыял. но́шно пи́ле ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)