Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Скарчэ́ць ‘скарчанець’ (Шат.). Да корч (гл.).

Скаршэ́ніцца, скаршне́ць ‘састарыцца, здрахлець’ (ігн., Сл. ПЗБ). Аўтары слоўніка выводзяць з літ. káršti ‘дажываць свой век’.

Скары́нка ‘цвёрды вонкавы слой хлеба, пірага і пад.’, ‘верхні зацвярдзелы слой чаго-небудзь’ (ТСБМ, Ласт., Шат., Гарэц., Касп., Стан., Бяльк., Мядзв., Варл., Пятк. 2, Др.-Падб., Байк. і Некр., Шн. 2, Сл. ПЗБ), скоры́нка ‘тс’ (пруж., Сл. ПЗБ), скары́на ‘тс’ (Нас.), сюды ж уласнае імя Скары́на (Стан.), ст.-бел. скорина ‘тс’ (XVII ст., Козыраў, Очерки, 155). Укр. скори́на, рус. смал., пск. скори́нка ‘тс’. Дэрыват з суф. ‑ін(к)а ад скора (гл. скорка) < *(s)kora ‘кара, скура’, якое потым, відаць, было выціснута паланізмам скура. Суадносіцца з прасл. *korina, гл. ЭССЯ, 11, 70.

Скарэ́ніваць, скарані́ць ‘выкараніць; давесці да галечы’ (Нас.). Да корань (гл.). Аналагічна ў іншых славянскіх мовах: укр. скорени́ти, рус. искореня́ть, чэш. výkořeniti і г. д. Узыходзіць да прасл. *jьzkoreniti, гл. ЭССЯ, 9, 38.

Скасава́ць ‘адмяніць, ліквідаваць’ (ТСБМ, Нас., Ласт., Байк. і Некр.), ‘ліквідаваць, знішчыць’ (Касп., Сл. ПЗБ, Бяльк., ТС). Да касаваць (гл.).

Скасаго́р, скасаго́рыца ‘пакаты бок гары’ (слаўг., Яшк.; шальч., Сл. ПЗБ). Гл. касагор.

Скастры́ць1 ‘вылегчаць, выкласці’ (Барад.). Магчыма, архаізм, што узыходзіць да прасл. *kostriti, для якога Трубачоў (ЭССЯ, 11, 162) адмаўляе сувязь з балк.-лац. castro ‘рэзаць, пакладаць’, ці да *kostyrь (да *kes‑/*kos‑ ‘рэзаць’, гл. БЕР, 2, 666). Ва ўсякім разе, можна дапусціць уплыў слоў, што ўзыходзяць да названых форм, на вытворнае ад русізма кастри́ровать пры народным пакладаць, лягчаць. Гл. наступнае слова.

Скастры́ць2 (skastryć) ‘закінуць’ (Вяр.). Вярыга (там жа, 18) выводзіць з кастра́ ‘кастрыца’ (< *kostra з шырокім колам значэнняў, гл. ЭССЯ, 11, 158–159), заўважаючы, што ў “polaków litewskich” kostro ‘сажань, касцёр дроў, куча галля’. Семантыка паказвае на магчымую сувязь з *kostriti, параўн. смаг. кастри́ть ‘рубаць дровы’ (Дабр.).

Скасу́рыцца ‘паглядзець коса’ (Барад.), скасы́руваць ‘крыўдаваць; пляткарыць’, скасы́рны ‘незычлівы, нядобразычлівы’ (Ян.), сюды ж скусорьщца ‘коса глядзець на каго-небудзь’ (Шымк. Собр.). Да скоса, коса (гл. касы) з суфіксальным нарашчэннем ‑ур‑/‑ыр‑, параўн. касаву́рыць (гл.), дзе перад суфіксам з’яўляецца прыстаўное ‑в‑, прыставачнае ўтварэнне скасаву́рыцца ‘скасіцца, паглядзець скоса’ (ТСБМ, Байк. і Некр., Бяльк.), ‘скасіць вочы; злавацца’ (Мат. Гом.).

Скасці́ць ‘сапсаваць’ (Нас.), ‘вылаяць’ (Касп.). Гл. касціць.

Скат1 ‘камплект пярэдніх або задніх колаў’ (ТСБМ, Нас., Байк. і Некр., Касп., Сцяшк., Маслен.), ‘вязанка лапцей’ (ПСл). Рус. скат ‘камплект чатырох колаў’. Да скатаць, аддзеяслоўнае ўтварэнне (Трубачоў, Дополн., 3, 635).

Скат2 ‘нахіл, схіл’ (ТСБМ, Бяльк., Др.-Падб., Яшк.). Этымалагічна тое ж, што і скат1. Сюды ж ска́цісты ‘пакаты, спадзісты’ (Сцяшк., З нар. сл.).