Нахалды́кацца экспр. ’напіцца’ (ТС). Ад гукапераймальнага халды́, параўн. халды́‑балды́ ’несур’ёзнасць’ (Нас.).
Нахапок ’спяшаючыся, у спешцы’ (ушац., Нар. лекс.), ’хутка, абы-як’, нахапкі́ ’наперагонкі’ (Яўс.), нахапу́ ’на скорую руку’ (Жд. 2, Сл. ПЗБ). Да хапа́ць, хап (гл.).
◎ Нахахорыцца ’надзьмуцца, натапырыцца’ (Колас). Да ха‑ хорыцца ’тапырыцца’, відаць, гукапераймальнае ці гукавыяўленчае, параўн. шашэрыцца ’тс’, рус. хорохириться, фуфыриться і пад. Параўн. таксама начачу́рыць ’натапырыць’ (гл.).
◎ На́хаць ’нахабніца (пра свінню)’ (салігор., Нар. словатв.). Няясна; параўн. салігор. хасціна ’пражэрлівая скаціна’ (гл.); *на + хасць?
◎ *Нахібава́ць, нахыбовиты ’завяршыць верх страхі’ (бяроз., Шатал.). Да хіб ’верх страхі, вільчык’ (гл.).
◎ Нахіла́цца ’пад’есці’ (карэл., Марц.). Няясна.
◎ Нахі́льнік ’расліна Atropa belladonna L., красаўка’ (палес., Бейл.). Ад нахіліцца ’схіліцца, пахіліцца’, хіліць ’нахіляць, схіляць, звешваць’, відаць, названа так таму, што на ноч ці на дождж схіляецца ўніз, параўн. ахілкі (гл.).
Нахлабу́чыць (ныхлабу́чыць) ’сядзець як папала’ (чавус., Нар. сл.), сюды ж нахлабу́чка ’праборка, натацыя’ (Бяльк.), рус. нахлобу́чить ’накрыць чым-небудзь зверху; набіць, пакараць’, нахлобу́чка ’высокая шапка’ і інш. канкрэтныя значэнні, а таксама ’біццё’ (СРНГ). Рускія словы выводзяць са спалучэння на і клобук ’высокая шапка’ (Праабражэнскі, 1, 316, 596; Гараеў, 266) у якасці экспрэсіўнага ўтварэння пад уплывам хло́пать ’стукаць’ (Фасмер, 3, 50); беларускія словы, магчыма, арэальнае пранікненне на беларускую тэрыторыю з рускай, на іх экспрэсіўны характар і семантыку маглі ўплываць дзеясловы тыпу хлабыста́цца ’шлёпацца’ (рагач., Шатал.) і пад. Параўн., аднак, балгарскія паралелі нахлбу́ча, нахлбу́чвам ’нацягваць шапку і інш. нізка на лоб’, на якія звярнуў увагу Талстой (ZfSl, 1976, 6, 834 і інш.), што могуць сведчыць аб значнай старажытнасці слова.
◎ Нахлапны́: нахлапная балка ’апошняе суцэльнае бервяно, якое кладзецца над сточанымі бярвеннямі’ (Сл. ПЗБ). Да гукапераймальнага хлопаць ’стукаць, ляскаць; стукаць, накрываць зверху’, параўн. нахлюпісты, ахлу́п (гл.).
◎ Нахла́шч ’наросхрыст, шырока, размашыста’ (калінк., З нар. сл., Сцяшк.): Нарашчыняў нахлашч дзверы (Місько); сюды ж нахляшч ’насцеж’ (Сцяц.), што дазваляе звязаць названыя словы з дзеясловам хлястаць ’біць наводмаш’, параўн. Дзверы атхляшчыў (Сцяц.), з іншым вакалізмам — хлыстиць, хласціць ’біць’ (гл.).