◎Нахі́льнік ’расліна Atropa belladonna L., красаўка’ (палес., Бейл.). Ад нахіліцца ’схіліцца, пахіліцца’, хіліць ’нахіляць, схіляць, звешваць’, відаць, названа так таму, што на ноч ці на дождж схіляецца ўніз, параўн. ахілкі (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)