Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Матэрська ’гной (са скулы)’ (паст., Сл. ПЗБ). З ⁺матэры(й)ско, якое ўтворана пры дапамозе аўгментатыўнага суфікса ‑іск‑о ад матэрыя (гл.) < польск. materia ’гной’.

Матэры́зна ’брыдкія словы, мат’ (Нас.). Утворана па існаваўшаму тыпу мацяры́зна ’спадчына па мацеры’ ад слова мат (гл.). Сюды ж матэркі ’брыдкі’ (Нас.).

Матэрыя ’аб’ектыўная рэальнасць, якая існуе незалежна ад свядомасці чалавека’, ’рэчыва, з якога складаюцца фізічныя целы прыроды’, ’тканіна, матэрыял’, ’шаўковая тканіна’ (ТСБМ, Нас.), ’кроў’, ’гной з раны, сукравіца’ (Нас.; смарг. Шатал.; шальч., Сл. ПЗБ), матэравы ’тканкавы’ (Нас.), ст.-бел. материя (матерея, матерыя, матэрыя) ’матэрыя’ (XVI ст.). Запазычаны са ст.-польск. materyja ’тс’ (Краўчук, Праблемы філал., 60; Булыка, Лекс. запазыч., 191), якое з с.-лац. māteria ’рэчыва’, першаснае значэнне ’будаўнічае дрэва’, якое лічылася «маткай» (= асновай) усяго (Жураўскі, Зб. Крапіве, 142; Голуб-Ліер, 306).

Матэры́ял, матэрʼя́л, мацерʼя́л ’матэрыял, матэрыя’ (смарг., брасл., Сл. ПЗБ; Яруш., ТСБМ), матарыя́л ’цяслярскі будаўнічы матэрыял’ (Шат.); ст.-бел. материальный (материялный, матерыялный), ’матэрыяльны’ (пач. XVII ст.) запазычана са ст.-польск. materyjalny, якое з с.-лац. materialus < лац. māteriālis < māteria > матэрыя (гл.) (Булыка, Лекс. запазыч., 195). Форма мацерʼя́л з рус. мовы, як і матэрыялізм (Крукоўскі, Уплыў, 81).

Матэўка ’баязлівец’ (маст., Сцяшк. Сл.). Паланізм. Параўн. польск. matewka ’дубец, дубчык, галінка’.

Маўду́к ’маўклівы чалавек’ (в.-дзв., паст., Сл. ПЗБ). Балтызм. Параўн. літ. maudulỹs ’сум’, ’злосць, прыкрасць’, ’пачуццё незадаволенасці’, maudùs ’рэўматызм’, maudúoti ’сумаваць па кім-небудзь’.

Маўзале́й ’надмагільны помнік, збудаванне’ (ТСБМ). З рус. мовы, у якую слова прыйшло з ням. Mausoleum ці з франц. mausolée < лац. mausōlēum < ст.-грэч. Μαυσώλειον ’грабніца Маўсола — цара Карыі’ (IV ст. да н. э.) (Фасмер, 2, 554).

Ма́ўка ’русалка’ (драг., КЭС). Укр. ма́вка, ма́лка, мя́вка, гуц. ня́вка. Прасл. nav‑ъk‑a < navь: ст.-рус. навь, ст.-слав. навь ’нябожчык, труп’, балг. навянъ, макед. нави ’нячысцікі’ (Дзендзялеўскі, SSl Hung., 12, 1976, 287–288).

Маўклі́вы, моўклі́вы ’негаваркі, неахвочы да гутаркі’, ’нямы’, ’зразумелы без слоў’ (ТСБМ, Касп., КЭС, лаг., ігн., воран., Сл. ПЗБ). Да маўча́ць (гл.). Прасл. форма прыметніка mьlk‑(ъ)livъ або mьlkl‑ivъ (калі б ён быў утвораны на базе іменнай асновы на ‑l‑). Яго па форме можна супаставіць з серб.-харв. му̀кљив ’мокры, вільготны, сыры (напрыклад, аб дрэве, мокрым у сярэдзіне)’, чэш. mlklý, mlkvý, славац. mľkvy ’сыры, недаспелы’ (падрабязна аб іх гл. Петлева, Этимология–77, 35–38).

Маўклі́с ’маўклівы чалавек’ (гродз., Сл. ПЗБ). Паводле Грынавяцкене (там жа, 3, 46), слова паходзіць з літ. mauklỹs ’непрыгожы, нязграбны’. Фактычна, аднак, тут мы маем толькі запазычаны канчатак ‑c (і́с).