Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Набра́дзены «набранный слишком много» (Нас.). Відаць, ад набраць, параўн. напіцены ’наліты’, азванчэнне ц, магчыма, звязана з экспрэсіўнасцю слова або пад уплывам іншых слоў (накрадзены, наедзены і пад.).

Набра́жыцца ’празмерна напіцца, нахлябтацца’ (ТС). Да брига (гл.), параўн. фразеалагічны выраз: набрицца, як свіня брагі ’тс’ (гродз., Цых.).

Набра́знік ’рушнік, які вешаюць на абразы’ (Касп.). З *наа‑ бризнік (< на абразы), як надзежнік, набожнік (гл.), з наступным сцяжэннем галосных на стыку марфем, параўн. на‑ бражнік ’тс’ (Сл. ПЗБ).

Набрака́ць, набра́кнуць ’набухаць; раздувацца, намакаць’ (БРС, Байк. і Некр., Нас.), ’набухнуць’ (Касп., Гарэц.), набра́кці ’тс’ (Шат.), ныбріка́ць ’набірацца вільгаці’, ныбря́кнуць (Бяльк.), набру́каваць ’намакаць, набірацца вільгаці’ (Нас.), набра́клы (Байк. і Некр., Шат., Нас., Гарэц.), набра́кшае, набра́клае насенне ’намочанае, але не праросшае насенне’ (Жд. 1), укр. набряка́ти, набря́клий, рус. набряка́ть ’апухаць’, набря́кнуть, польск. nabrzękać, nabrzęknąć ’набухаць, апухнуць’, славен. nabrẹ́kati, nabrẹ́kniti, ’ацякаць, налівацца’, серб.-харв. набреки́вати, набре́кнути ’набухаць, уздувацца’, макед. набрекнува, набрекне ’набухаць, пухнуць’. Аснова *bręk‑ звычайна ў прыставачных утварэннях, што дае падставу для рэканструкцыі прасл. дзеяслова, гл. бра́кнуць, згодна з Бернекерам, анаматапеічнага паходжання (Бернекер, 1, 84); звязваюць з літ. brę́sti ’ўзмацніць, напрэгчы’ (Фрэнкель, 53). Гл. таксама Бязлай, 2, 210; ЕСУМ, 1, 273; БЕР, 1, 76–77; ЭССЯ, 3, 23.

Набра́нка1 ’вымова, прачуханка’ (Нас., Байк. і Некр.). Відаць, ад рус. набранить ’насварыцца’.

Набра́нка2 (ныбрянка) ’сукенка з куплёнага (набранага) тавару’ (Бяльк.). Ад набраць ’купіць’.

На́браўкі ’мяшкі пад вачамі’ (жлобін., Нар. сл.). Хутчэй за ўсё ад набриць ’зрабіць складкамі, маршчынамі’, параўн. славен. nabrati ’сабраць складкамі’, nabran ’у зборкі, маршчыністы’·, ў < л у выніку дээтымалагізацыі (‑л‑ у аснове ў такіх умовах звычайна захоўваецца, параўн. брилка ’прылада для збірання чарніц’, насілкі і г. д.). Менш верагодна ўтварэнне ад набракиць ’набухаць’, што выклікае пэўныя фанетычныя цяжкасці (устаўное ў?).

Набрачок ’світанак’ (Касп.). Ад броск ’світанне’, першапачаткова хутчэй за ўсё прыслоўнае словазлучэнне тыпу на броску ’на світанку’. Гл. браск.

Наброд ’валацуга, заходжы падазронага выгляду’ (Бяльк.), ’зброд’: Наброд карова, глядзі і ня ўледзіш (Юрч. Фр. 3: ’шкадлівая’), наброды ’прыезджы чалавек, сям’я’ (мсцісл., Янк. 1), набродны ’прыблудны’ (рэчыц., Нар. сл.), рус. набро́днавалач’. Ад набрысці, брысці (гл.).

Наброзгнуць ’набруснець’ (ТС). Гл. брозгнуць, брозкі.

Наброіць ’нагарэзнічаць’ (Нас., Гарэц.), укр. набрбїтинавытвараць, нарабіць глупстваў’. Гл. броіць.