Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

СкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

Матрос ’радавы флота’ (ТСБМ). З рус. матрос (Крукоўскі, Уплыў, 83), якое (у форме матрозъ — 1697 г.) праз гал. matroos (мн. л. matrozen) было запазычана з франц. matelot < с.-нідэрл. matten‑noot, maatgenoot ’тс’ (Фасмер, 2, 583). Сюды ж матроска ’кофта’ (Сцяц.), ’блуза матроса з адкладным каўняром’, ’жаночая ці дзіцячая блуза такога ж крою’, ’бесказырка’ (ТСБМ, Жд. 1), матрасня́ ’матросы’ (Нар. Гом.).

Матру́на ’ліпа ў казках (з «бо́лным» гняздом, у якім жыве змяя Шкурапея)’ (Рам. 5), кам. матру́на‑коло́дыця, матрунка ’божая кароўка’ (З жыцця), ст.-бел. матрона ’матрона’ (XV ст.), якое са ст.-польск. matrona < лац. mātrōna ’тс’. Не выключана магчымасць запазычання праз рус. мову, у якой непасрэдна са ст.-грэч. Ματρώνα (Фасмер, 2, 583; Булыка, Запазыч., 199).

Матру́шкі ’маточкі нітак, якія выкарыстоўваюцца замест чаўнака пры тканні выкладаннем’ (Бір. дыс.; капыл., Жыв. сл.; слуц., КЭС), мотру́шкі ’каляровыя маточкі ўтоку пры ўзорным тканні’ (нараўл., Уладз.), матру́ха ’прылада, на якую навіваюць ніткі, матавіла’ (Бір. дыс.; шчуч., Сцяшк. Сл.), капыл. матру́шка ’невялікі скрутак лык’. Пад уплывам дзеяслова матаць з вяртуха, вяртушка (Сл. ПЗБ). Параўн. таксама мату́шка (гл.).

Матры́кул ’заліковая кніжка’, ’афіцыйны спіс саслоўя, установы, узносаў, даходаў’ (ТСБМ). З рус. матрикул(а), якое з лац. matricula ’спіс’.

Мату́з, матузок, мату́зка, матузы́, мотуз, мотузо́к, моту́зье, матузы́ ’вяровачка, вяроўка, шнурок, вузкая палоска тканіны для завязкі, гашнік’ (ТСБМ, Нас., Гарэц., Сцяшк., Мядзв., Бір. дыс., Бяльк., Шн. 3, Чач., Шат., Грыг., Касп., Мат. Гом., Растарг., КЭС, лаг.; Сл. ПЗБ, Ян.), ’моцна звязаны вузел’ (Нас., навагр., КЭС), ’спавівач’ (хойн., Шатал.), ’завязка’ (ваўк., Сцяшк. Сл.), бар. матузні́ца ’лямка’ (Сл. ПЗБ), ’плеценыя льняныя ці пачэсныя шнуркі, якімі набіраюць малюнак на аснове пры закладанай тэхніцы ткання’ (слуц., КЭС), ’невялікі кіёчак з кавалкам палатна ці нацягнутымі вяроўкамі ў ткацкім станку’ (бяроз., Шатал.); ’канцы асновы пасля датыкання кроснаў’ (Мат. Гом.), драг. у мотузы ’тканне ў перабор’ (Уладз.). Укр. мо́туз, моту́ззя, моту́зка, мотузо́к, мотовʼя́з, рус. мото́уз, мотоу́з, мото́ус, мотоу́с, моту́з, мота́уз, польск. motowąz, motwąz, чэш. motovouz, motouz, славац. motúz, славен. motvȍz, motóz, серб.-харв. ма̀тузица, мотуз. Прасл. лексема motovǫzъ складаецца з асноў mot‑ (< motati) і (v)ǫz‑, ‑ęz‑ (< vezati). Сюды ж матузя́нка ’посцілка з матузоў’ (ТС). Гл. Міклашыч, 203; Фасмер, 2, 664; Бонк, JP, 28, 15; Махэк₂, 375; Бязлай, 2, 197.

Мату́зіць, матуза́ць ’біць гашнікам або вяроўкай’ (Бяльк., Нас.). Рус. смал. мотузить ’біць, сячы’. Да мату́з (гл.). Аднак гэтыя лексемы можна разглядаць як утварэнні з экспрэсіўнымі прэфіксамі ma‑, me‑, mu‑ (гл. Мяркулава, Этимология–74, 74).

Мату́ля1 (ласк.) ’маці’, мату́лечка, мату́лька ’мамачка’, ’пападдзя’ (ТСБМ, Нас., Яруш., ТС, КЭС, лаг.; гродз., горац., КЭС), светлаг. мату́ліца (лаянк.), ’маці’ (Мат. Гом.), матуля ’хрышчоная маці’ (Сцяц., Сцяшк. Сл., Сл. ПЗБ). Рус. смал., маск. матуля, мату́лечка ’мамачка’, польск. matula. Прасл. паўн. matulʼa. Да маці (гл.). Аб суфіксе ‑ulʼa гл. Слаўскі, SP, 1, 110–111; Сцяцко, Афікс. наз., 173.

Мату́ля2 (ласк.) ’дзіцятка’ (Нас.). Утворана ад матаць (гл.) пры дапамозе суфікса ‑ulʼa (matulʼа спачатку азначала ’нешта заматанае, спавітае’).

Мату́н ’манюка, хлуслівы чалавек’ (Бяльк.; смарг., Сл. ПЗБ). Рус. моту́н ’мот; бясчэсны, непастаянны, безалаберны’. Да матаць (гл.). Суфікс той жа, што і ў муцю́н (< муці́ць ’хлусіць’).

Мату́ся (ласк.) ’маці’ (Грыг., Бяльк.; паўд.-усх., КЭС), ’матушка, жонка папа’, ’манахіня’, мату́сечка ’тс’ (Нас.); мату́ся, мату́ська ’хрышчоная маці’ (Касп., Бяльк.; кругл., Мат. Маг.). Укр. мату́ся, мату́сенька ’тс’, рус. пск., смал., варон. мату́ся ’мамачка’, польск. matusia ’тс’. Прасл. паўн. matusьja (з экспрэсіўнай палатальнасцю). Да ма́ці (гл.).

Ма́тухна (паваж.) ’маці’, ’фамільярны зварот да жанчыны’ (паэт.), ’блізкая, родная’ (ТСБМ, Нас.; любан., Нар. словатв.), мату́люхна ’мамачка’ (Нас.), ст.-бел. матухна ’тс’ (XV ст.); рус. смал., калуж. ма́тухна, мату́хна ’маці, мамачка’, польск. matuchna. Паўночнаславянскае. Утворана ад маці (< mat‑) пры дапамозе суфікса ‑ux‑a (параўн. рус. паўн. ма́туха, мату́ха ’матухна’, ’старэйшая ў сям’і жанчына’), пашыранага суфіксам ‑ъnа. Суфікс ‑exъn‑a сустракаецца ў серб.-харв. асабовых імёнах: Matehna = Matej.