Расхры́станы ’расшпілены, расхлістаны’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ, Бяльк., Ян.), расхрэ́станы ’тс’ (Скарбы), расхрыста́ны ’тс’ (Янк. Мат.). Дзеепрыметнік ад расхры́стацца ’агаліць грудзі’ (Нас.), ’расшпіліцца і расхінуць адзенне’ (Варл.), расхрэ́стацца ’тс’ (Сцяц.). Параўн. укр. росхри́станий ’з адкрытымі грудзямі, незашпілены’, рус. экспр. расхри́станный ’у расшпіленай, разарванай на грудзях вопратцы’, што ўтворана ад расхристать < *христать ’рваць’, гл. Мяркулава, Этимология–1970, 194, дае прыводзіцца толькі рус. дыял. хрыста́ть ’скабліць, стругаць’. У сувязі з гэтым дапускаецца вывядзенне з расхрыданы (гл.) з распадабненнем зычных: *xrydti > *xrysti > *христатъ ’рваць’ (там жа). Гл. аднак хры́ста (хри́ста) ’той, хто ходзіць незашпілены’ (Нас.), хрысце́нь (хрысце́нь) ’хто ходзіць з голымі грудзямі; прастак’ (Нас.), што не выключае ўтварэнне ад экспрэсіўнага хрысці́ць ’біць, лупцаваць’ (гл.) аналагічна да расхлі́стацца (гл.) ці на аснове апошняга; да фанетыкі параўн. укр. росхри́стя ’хто ходзіць з расшпіленай сарочкай’.
*Расхэйдус, росхэ́йдус ’развод’ (ТС). Параўн. з расхе́ўрыс (гл.). Іранічнае ўтварэнне ад расхадзі́цца, разысці́ся ’скасаваць шлюб’.
Расцві́ць ’развярэдзіць’: рану расцвіў (валож., Сл. ПЗБ). Няясна, відаць, звязана з цвяліць (гл.).
Расці́ ’станавіцца большым, павялічвацца, развівацца’ (ТСБМ), росці́ ’тс’ (ТС), росць ’тс’ (Бяльк.). Параўн. укр. рости́, рус. расти́, ст.-польск. róść ’тс’, чэш. růsti, славац. rásť, в.-луж., н.-луж. rosć, палаб. rüst, серб.-харв. ра́сти, славен. rasti ’тс’, балг. раста́, макед. расте ’тс’. Прасл. *orsti выводзіцца з прасл. *red‑/*rod‑ > *rodt‑, параўн. славен. rediti ’карміць, рабіць тоўстым, расціць, расці’, redivo ’сілкуючы элемент’.
Расці́на ’расліна’ (Ласт.), параўн. укр. рости́на ’тс’, славен. rastína ’тс’. Ад рост (< *orstъ) ’працэс росту’ з суфіксам ‑іна, што надае слову прадметнае значэнне. Паводле Німчука (Давньорус., 234), у аснове слова аддзеяслоўныя ўтварэнні з фіналямі ‑т, ‑ть, у тым ліку рость ’расліннасць’ (гл. росць 2), з суфіксам адзінкавасці, параўн. ст.-слав. растити ’вырошчваць’.
*Расцяле́па, розтэле́па ’чалавек, які робіць усё абыякава’ (беласт., Ніва, 1979, 24 чэрв.). Да целяпа́ць (гл.).
Расцяцёха (растетёха) ’тоўстая непаваротлівая жанчына’ (Растарг.). Вытворнае ад тетёхать ’няньчыць’ (гл. цяцёхаць), што да гукапераймальнага цёх (гл.).
*Расчахну́ць, росчахну́ць ’расхапаць; разарваць’ (ТС), русчахну́ты ’разадраць, раскалоць удоўж (два ствалы, дзве галіны)’, русчахну́тысь ’разадрацца’ (брэсц.), расчахну́цца (рошчэхну́цца) ’разбіцца’ (хойн., ГЧ). Вытворнае ад чахаць (гл.), што да гукапераймання чах, гл.
Расшабуня́ць (рышшыбуня́ць) ’раскідаць’ (чавус., Нар. сл.), расшабуня́цца ’паводзіць сябе больш развольнена, бессаромна’ (Нас.). Да шабуняць (гл.).
Расшадо́баць ’уразумець, дайсці да сэнсу’ (слонім., Жыв. НС). Ад шадобаць (гл.).